Сэрцападобнік рабрысты

(Пасля перасылкі з Cardium costatum)

Сэрцападобнік рабрысты[1] (Cardium costatum) — від марскіх двухстворкавых малюскаў сямейства сэрцападобнікаў. Ракавіна рабрыстая, белая, даўжынёй 8 см. Жыве ля заходняга ўзбярэжжа Афрыкі.

Сэрцападобнік рабрысты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cardium costatum Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1268070
EOL  3013230

Ракавіну малюска мастакі часта малявалі на карцінах, напрыклад, у «Нараджэнне Венеры» С. Бацічэлі. Яе форма выкарыстаная таксама ў архітэктурным дэкоры стылю ракако (ракайль).

Зноскі

  1. Напісанне Серцападобнік рабрысты: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., артыкул Сэрцападобнікі