Cheap Trick — амерыканскі рок-гурт, створаны ў 1973 годзе ў Рокфардзе, Ілінойс. Склад групы ўлучае Робіна Зандэра (вакал, рытм-гітара), Рыка Нільсена (лід-гітара), Тома Петэрсана (бас-гітара) і Бэна Карласа (барабаны). Cheap Trick з'яўляюцца аднымі з самых вядомых і камерцыйна паспяховых прадстаўнікоў паўэр-попа. Найболей вядомыя хіты групы: «Surrender», «I Want You to Want Me», «Dream Police» і «The Flame».

Cheap Trick
Cheap Trick на канцэрце ў Балтымары, Мэрыленд, 2007 год.
Cheap Trick на канцэрце ў Балтымары, Мэрыленд, 2007 год.
Асноўная інфармацыя
Жанры паўэр-поп
альтэрнатыўны рок
хард-рок
Гады 1974 — нашы дні
Краіна  ЗША
Горад Рокфард, Ілінойс
Адкуль Рокфард і Ілінойс
Мова песень англійская
Лэйблы Epic, Warner Bros., Red Ant, Big3
Склад Рык Нільсен
Тым Петэрсан
Робін Зандэр
Бэн Е. Карлас
Дакс Нільсен
cheaptrick.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У японскай прэсе гурт часта згадваецца як «амерыканскія Beatles»[1]. У кастрычніку 2007 года, Сенат Ілінойса абвясціў 1 красавіка Днём Cheap Trick на тэрыторыі ўсяго штата Ілінойс[2]. Гурт заняў 25 месца ў спісе «100 найвялікшых хард-рок выканаўцаў» па версіі канала VH1[3].

Зноскі

  1. Journey, Cheap Trick thrill nostalgic crowd. By Maria Verso. The Arizona Republic. Published Oct. 4, 2008. Retrieved Dec. 26, 2008.
  2. Cheap Trick wants you to want them Архівавана 11 снежня 2012.. By Mark Jordan. The Commercial Appeal. Published November 9, 2007.
  3. Artists of Hard Rock (40 - 21) Архівавана 16 сакавіка 2009.. VH1. Retrieved December 26, 2008.

Спасылкі правіць