Падкаменшчыкі

(Пасля перасылкі з Cottus)

Падка́меншчыкі, бычкі-падкаменшчыкі (Cottus) — род рыб сямейства падкаменшчыкавых.

Падкаменшчыкі

Падкаменшчык звычайны (Cottus gobio)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cottus Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  167229
NCBI  8098
EOL  15762
FW  124218

Апісанне правіць

Даўжыня да 12 см. Галава вялікая, пляскатая. Вочы чырванаватыя, на верхнім баку галавы. Цела голае, шаравата-бурае або зеленаватае, з цёмнымі плямамі. Спінных плаўнікоў 2 (першы меншы за другі).

Распаўсюджанне правіць

Налічваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў прэсных водах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі, зрэдку трапляюцца ў перадвусцевых участках мора. На Беларусі сустракаецца падкаменшчык звычайны.

Асаблівасці біялогіі правіць

Донныя маларухомыя жывёлы. Актыўныя на змярканні і ноччу. Жывуць паасобку ў водных зарасніках або пад камянямі (адсюль назва). Кормяцца лічынкамі насякомых, ікрой і маляўкамі рыб. Перад нерастам самец будуе прымітыўнае гняздо, потым ахоўвае ікру і малявак.

Літаратура правіць

  • Петрыкаў А. Падкаменшчыкі // БЭ ў 18 т. Т. 11. — Мн.: БелЭн. 2000.