Кукурбітарыя

(Пасля перасылкі з Cucurbitaria)

Кукурбітарыя (Cucurbitaria) — род сумчатых грыбоў сямейства Cucurbitariaceae.

Кукурбітарыя

Cucurbitaria laburni
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cucurbitaria Gray (1821)

Сінонімы
Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  45141
EOL  19674
MB  1348

Апісанне правіць

Пладовыя целы (псеўдатэцыі) цесна згуртаваныя або адзіночныя, чорныя, чорна-бурыя, няправільна-шарападобныя або шарападобныя, з круглаватай адтулінай, гладкія ці шурпатыя; размешчаныя ў паглыбленай у субстрат, потым выступаючай добра развітай стоме. Сумкі падоўжана-цыліндрычныя, у большасці відаў з ножкай, 8-споравыя. Споры яйцападобныя, эліпсоідныя, жаўтавата-карычневыя.

Арэал і экалогія правіць

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Развіваюцца на адмерлых галінках дрэвавых і кустовых раслін, садзейнічаюць іх частковай мінералізацыі. На Беларусі найчасцей трапляюцца кукурбітарыя парэчкавая (Cucurbitaria ribis), кукурбітарыя скрытая (Cucurbitaria occulata) — на шыпшыне, кукурбітарыя крушынавая (Cucurbitaria rhamni), кукурбітарыя караганнікавая (Cucurbitaria caraganae).

Літаратура правіць

  • Пякельная Т. Кукурбітарыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984.