Diadophis punctatus — від змей з сямейства вужападобных, які жыве ў Паўночнай Амерыцы.

Diadophis punctatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diadophis punctatus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174158
NCBI  158804
EOL  815710
FW  53098

Апісанне правіць

Агульная даўжыня вар’іруе ад 25 да 38 см, падвід D. punctatus regalis мае даўжыню ад 38 да 46 см. Самкі буйнейшыя за самцоў. Галава маленькая. Тулава вытанчанае, стройнае. Афарбоўка — ад светла-шэрага да чорнага колеру, і амаль заўсёды ззаду галавы прысутнічае яркая жоўтая або аранжавая паласа. Жывот аранжавы, а хвост знізу чырвоны. Ва ўзбуджаным стане змяя падымае згорнуты ў кольца хвост, дэманструючы яркую афарбоўку.

Спосаб жыцця правіць

 

Жыве на вільготных участках. Вядзе ўтойлівы, начны спосаб жыцця. Харчуецца саламандрамі, яшчаркамі і жабамі, а таксама дажджавымі чарвякамі і змеямі іншых відаў. Для абароны выкарыстоўвае сваё падабенства з прадстаўнікамі роду Micrurus.

Яйцакладучая змяя. Самка адкладае ад 3 да 10 падоўжаных яец белага колеру. Палавая сталасць надыходзіць ва ўзросце трох гадоў.

Працягласць жыцця можа складаць у сярэднім 10 гадоў, максімальна — 15 гадоў, у няволі, пры добрым доглядзе, змеі як правіла жывуць даўжэй, чым у дзікай прыродзе.

Значэнне правіць

 

Змеі цэняцца ў гандляроў жывёламі з-за іх прывабнай афарбоўкі, яны таксама гуляюць важную ролю ў даследаваннях і адукацыі. Паколькі яны не ўяўляюць ніякай рэальнай пагрозы для людзей, то ідэальна падыходзяць для працы з малодшымі дзецьмі ў школе. Змеі таксама дапамагаюць кантраляваць папуляцыю шкоднікаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Conant, R., J. Collins. 1998. A field guide to reptiles & amphibians of eastern and central North America, 3rd ed., expanded. Boston: Houghton Mifflin Company.
  • Dundee, H., M. Miller III. 1968. Aggregative behavior and habitat conditioning by the prairie ringneck snake, Diadophis punctatus arnyi. Tulane Studies in Zoology and Botany, 15(2): 41-58.
  • Elmberg, J. 1980. Herpetological observations 77-78 [in Vernon county, Wisconsin]. Fältbiologerna Umea.

Спасылкі правіць

  • [1]ADW: Diadophis punctatus

Зноскі