Дыктыясферум
(Пасля перасылкі з Dictyosphaerium)
Дыктыясферум (Dictyosphaerium) — род каланіяльных зялёных водарасцей сямейства хларэлавых.
Дыктыясферум | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Dictyosphaerium Nägeli, 1849 | |||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьПераважна планктонныя арганізмы, пашыраныя ў вадаёмах рознага тыпу. Калоніі 4-клетачныя, слізістыя. Калоніі могуць мець па 2-4 генерацыі клетак, размяшчэнне якіх становіцца хаатычным.
Хларапласт пласціністы, чаша- або карытападобны, з пірэноідам ці без яго.
Бясполае размнажэнне аўтаспорамі і голымі двухжгуцікавымі зааспорамі. У некаторых відаў полавы працэс — заагамія.
Літаратура
правіць- Т. М. Міхеева. Дыктыясферум // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.