Андрэ Ромел Янг (англ.: Andre Romell Young), больш вядомы пад сцэнічным імем Dr. Dre (з англ. — «Доктар Дрэ»; нар. 18 лютага 1965, Комптан) — амерыканскі рэпер і прадзюсар, адзін з найбольш паспяховых бітмэйкераў у рэп-музыцы. Адна са значных фігур у папулярызацыі і бацька-заснавальнік стылю джы-фанк — аднаго з стыляў рэп-музыкі, які з’явіўся ў сярэдзіне 1980-х у Лос-Анджэлесе.

Dr. Dre
англ.: Andre Young
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 лютага 1965(1965-02-18)[1] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Дзеці Hood Surgeon[d], La Tanya Danielle Young[d] і Truice Young[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі рэпер, музычны прадзюсар, music executive, акцёр, прадпрымальнік, аўтар песень, гукарэжысёр
Інструменты sampler[d], клавішныя музычныя інструменты[d], сінтэзатар, drum machine[d], вакал[d] і гітара
Жанры West Coast hip hop[d], gangsta rap[d], G-funk[d], хіп-хоп, hardcore hip hop[d], political hip hop[d], хораркор[d] і mafioso rap[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
drdre.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Акрамя сольнай творчасці, Dr. Dre прадзюсаваў альбомы шматлікіх рэпераў, сярод якіх былі Snoop Dogg, Eminem, 50 Cent, Xzibit, Тупак Шакур, The Game і Баста Раймс, многія альбомы якіх сталі мультыплацінавымі.

Dr. Dre пачынаў музычную кар’еру ў якасці ўдзельніка групы World Class Wreckin 'Cru. Шырокую вядомасць набыў на мяжы 1980-х і 1990-х у якасці ўдзельніка рэп-гурта N.W.A, які стаяў ля вытокаў гангста-рэпу. Пасля распаду N.W.A ён пачаў сольную кар’еру. У 1992 годзе выпусціў свой першы альбом, які атрымаў назву The Chronic. Ён стаў бэстсэлерам і прынёс аўтару прэмію «Грэмі» за сінгл «Let Me Ride». У 1996 годзе Dr. Dre пакінуў Death Row Records і заснаваў уласны лэйбл Aftermath Entertainment. За другі альбом 2001 года, які выйшаў у 1999 годзе, ён атрымаў «Грэмі» як «Лепшы прадзюсар года».

Зноскі

  1. Dr. Dre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Monitor: Feb. 22 2013