Dreamlin — электронны музычны калектыў з Беларусі.

Dreamlin
Жанр Электронная музыка
Гады 2000-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Лэйблы Gizmo Lab, Shum Records, 56 Stuff, Collaps, Kahvi Collective
Склад Дзяніс Карабкоў, Ягор Куноўскі, Андрэй Карповіч
Былыя
ўдзельнікі
Ганна Лазарэвіч, Кірыл Скарынін
Іншыя
праекты
Parason
dreamlin.info

Гурт Dreamlin родам з Мінска, пачаў сваю дзейнасць, калі Дзяніс «С4» Карабкоў сустрэўся з Ягорам Куноўскім, які даўно займаўся камп’ютарнай музыкай. У 2000 годзе яны аб’ядналіся як Dreamlin. Іх музыка выкарыстоўвалася ў некалькіх андэграўндных фільмах і відэа па ўсім свеце.

У 2002 годзе яны пачалі выступаць перад публікай. Гурт аддаваў перавагу змешванню электронных і жывых інструментаў, такіх як гітара, ударная ўстаноўка, электронныя барабаны, флейта і ўсе віды перкусіі.

Да 2004 года Ягор гуляе большасць канцэртаў разам з мульціінструменталістам Андрэем Карповічам, а Дзяніс аддае перавагу студыйнай працы, і не толькі з праектам Dreamlin. Музыкі сумесна працавалі як з мясцовымі калектывамі, так і з замежнымі, іх геаграфія распасціраецца ад Фінляндыі да Гаваяў.

Стыль музыкі Dreamlin не абмяжоўваецца жанравымі рамкамі. Звычайна гурт прэзентуецца як downtempo-калектыў, аднак у іх музыцы можна пачуць амаль любы жанр электроннай музыкі, хіба толькі акрамя трансу.

Першы альбом, «The colour of the city», быў выпушчаны ў 2004 годзе ў Беларусі, у 2005 годзе ў Расіі і з 2006 года ён даступны ў інтэрнэце. Пасля зачынення лэйбла «Collaps» альбом быў зняты з продажу, і паўторна выпушчаны ў 2013 годзе.

У 2006 калектыў быў упершыню запрошаны сыграць канцэрт за межамі былога СССР.

Другі рэліз гурта Dreamlin — «Monday Islands» (EP), быў выпушчаны ў 2008 годзе ў лічбавым фармаце. Наступны EP «Let's» быў выпушчаны ў 2011 годзе.

Спасылкі правіць