Forcipulatida
Forcipulatida — атрад ігласкурых з класа марскіх зорак (Asteroidea). Адрозніваюцца ад астатніх зорак характэрнымі педыцэлярыямі, якія ўключаюць тры рухома злучаных шкілетных элемента — аснаванне і дзве створкі. Педыцелярыі звычайна знаходзяцца на рухомых атожылках. Створкі педыцелярыі альбо злучаюцца ў ніжніх канцоў па тыпу пінцэта, альбо перакрыжоўваюцца, як нажніцы. У асноўным у гэтых зорак доўгія і гнуткія прамяні пры маленькім цэнтральным дыску. Амбулакральныя ножкі ў многіх прадстаўнікоў атрада знаходзяцца ў амбулакральных барознах у 4 рады.
Forcipulatida | |||||||||||||||||||||||
Asterias amurensis. Выгляд зверху і знізу | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Forcipulatida H. E. S. Clark, 1961 | |||||||||||||||||||||||
|
Сістэматыка
правіцьУ атрадзе вылучаюць ад 3 да 6 сямействаў, але большая частка відаў уваходзіць у шырокае сямейства Asteriidae:
- Asteriidae — 39 родаў
- Heliasteridae — 2 роды
- Zoroasteridae — 8 родаў
World Register of Marine Species прыводзіць іншую сістэматыку:
- Asteriidae Gray, 1840
- Heliasteridae Viguier, 1878
- Pedicellasteridae Perrier, 1884
- Pycnopodiidae Fisher, 1928
- Stichasteridae
- Zoroasteridae Sladen, 1889