G-код — умоўная назва мовы праграмавання прылад з лікавым праграмным кіраваннем (ЛПК). Была створана кампаніяй Electronic Industries Alliance у пачатку 1960-х. Фінальная дапрацоўка была ўхвалена ў лютым 1980 года як стандарт RS274D. Камітэт ISO зацвердзіў G-код, як стандарт ISO 6983-1:1982, Дзяржкамітэт па стандартам СССР — як ДАСТ 20999-83. У савецкай тэхнічнай літаратуры G-код пазначаецца, як код 'ИСО 7-бит' (ISO 7-bit).

Вытворцы сістэм кіравання станкамі, выкарыстоўваюць G-код у якасці базавага падмноства моў праграмавання, пашыраючы яго па сваім меркаванні.[1]

Структура праграмы правіць

Праграма, напісаная з дапамогай G-кода, мае жорсткую структуру. Усе каманды кіравання аб’ядноўваюцца ў кадры — групы, якія складаюцца з адной ці болей каманд. Кадр завяршаецца сімвалам перавода радка (CR/LF) і мае нумар, за выключэннем першага кадра праграмы і каментарыяў. Першы (а ў некаторых выпадках таксама і апошні) кадр утрымлівае толькі адзін сімвал «%». Завяршаецца праграма камандай M02 ці M30. Каментарыі да праграмы змяшчаюцца ў круглых дужках, як пасля праграмных кодаў, так і ў асабістых кадрах.

Парадак каманд у кадры строга не агаворваецца, але традыцыйна лічыцца, што першымі ўказваюцца падрыхтоўчыя каманды, (напрыклад, выбар плоскасці апрацоўкі), потым каманды перасоўвання, потым выбару рэжымаў апрацоўкі і тэхналагічныя каманды.

Падпраграмы могуць быць апісаны пасля каманды M02, але перад M30. Пачынаецца падпраграма з кадра выгляду Lxx, дзе xx — нумар падпраграмы, якая завяршаецца камандай M17.

Зводная табліца кодаў правіць

Асноўныя (завуцца ў стандарце падрыхтоўчымі) каманды мовы пачынаюцца з літары G:

  • Перасоўванне інструментаў апрацоўкі з зададзенай хуткасцю (лінейнае і кругавое)
  • Выкананне тыповых паслядоўнасцяў (такіх, як апрацоўка адтулін і разьба)
  • Кіраванне параметрамі інструмента, сістэмамі каардынат, і плоскасцямі апрацоўкі
Падрыхтоўчыя (асноўныя) каманды
Коды Апісанне
G00-G03 Пазіцыянаванне інструмента
G17-G19 Пераключэнне плоскасці апрацоўкі (XY, ZX, YZ)
G20-G21 Не стандартызавана
G40-G44 Кампенсацыя памеру разнастайных частак інструмента (даўжыня, дыяметр)
G53-G59 Пераключэнне сістэм каардынат
G80-G85 Цыклы свідравання, расточвання, наразання разьбы
G90-G91 Пераключэнне сістэм каардынат (абсалютная, адносная)

Табліца асноўных каманд правіць

Каманды Апісанне Прыклад
G00 Паскоранае перасоўванне інструмента (халасты ход) G0 X0 Y0 Z100
G01 Лінейная інтэрпаляцыя G01 X0 Y0 Z100 F200
G02 Кругавая інтэрпаляцыя па гадзіннікавай стрэлцы G02 X15 Y15 R5 F200
G03 Кругавая інтэрпаляцыя супраць гадзіннікавай стрэлкі G03 X15 Y15 R5 F200
G04 Затрымка выканання праграмы, спосаб задання велічыні затрымкі залежыць ад рэалізацыі сістэмы кіравання G04
G15 Адмена палярнай сістэмы каардынат G15 X15 Y22.5; G15;
G16 Палярная сістэма каардынат (X радыус Y вугал) G16 X15 Y22.5
G17 Выбар плоскасці апрацоўкі X-Y
G18 Выбар плоскасці апрацоўкі Z-X
G19 Выбар плоскасці апрацоўкі Y-Z
G40 Адмена кампенсацыі радыуса інструмента G1 G40 X0 Y0 F200
G41 Кампенсаваць радыус інструмента злева ад траекторыі G41 X15 Y15 D1 F100
G42 Кампенсаваць радыус інструмента справа ад траекторыі G42 X15 Y15 D1 F100
G43 Кампенсаваць даўжыню інструмента дадатна G43 X15 Y15 Z100 H1 S1000 M3
G44 Кампенсаваць даўжыню інструмента адмоўна G44 X15 Y15 Z4 H1 S1000 M3
G49 Адмена кампенсацыі даўжыні інструмента G49 Z100
G53 Адключыць зрушэнне пачатка сістэмы каардынат станка G53 G0 X0 Y0 Z0
G54-G59 Пераключыцца на зададзеную аператарам сістэму каардынат G54 G0 X0 Y0 Z100
G70 Праграмаваць у цалях G70
G71 Праграмаваць у мм G71
G80 Адмена цыклаў свідравання, расточвання, нарэзкі разьбы метчыкам і г. д. G80
G81 Цыкл свідравання G81 X0 Y0 Z-10 R3 F100
G82 Цыкл свідравання з затрымкай G82 X0 Y0 Z-10 R3 P100 F100
G83 Цыкл перарывістага свідравання (з поўным вывадам свердла) G83 X0 Y0 Z-10 R3 Q8 F100
G84 Цыкл наразання разьбы G95 G84 M29 X0 Y0 Z-10 R3 F1.411
G90 Заданне абсалютных каардынат апорных кропак траекторыі G90 G1 X0.5 Y0.5 F10
G91 Заданне каардынат інкрэментава апошняй уведзенай апорнай кропкі G91 G1 X4 Y5 F100
G94 F (падача) — у фармаце мм/хв. G94 G80 Z100
G95 F (падача) — в фармаце мм/аб. G95 G84 X0 Y0 Z-10 R3 F1.411

максімум 4 каманды ў кадры

Табліца тэхналагічных кодаў правіць

Тэхналагічныя каманды мовы пачынаюцца з літары М. Уключаюць такія дзеянні, як:

  • Змяніць інструмент
  • Уключыць/выключыць шпіндаль
  • Уключыць/выключыць ахалоджванне
  • Работа з падпраграмамі
Дапаможныя (тэхналагічныя) каманды
Код Апісанне Прыклад
M00 Прыпыніць работу станка да націскання кнопкі «старт» на пульце кіравання, так званы «безумоўны тэхналагічны супын» G0 X0 Y0 Z100 M0
M01 Прыпыніць работу станка да націскання кнопкі «старт», калі ўключаны рэжым пацвярджэння супыну G0 X0 Y0 Z100 M1
M02 Канец праграмы, без скіду мадальных функцый M02
M03 Пачаць кручэнне шпіндаля па гадзіннікавай стрэлцы M3 S2000
M04 Пачаць кручэнне шпіндаля супраць гадзіннікавай стрэлкі M4 S2000
M05 Спыніць кручэнне шпіндаля M5
M06 Змяніць інструмент T15 M6
M07 Уключыць дадатковае ахалоджванне M3 S2000 M7
M08 Уключыць асноўнае ахалоджванне. Часам ужыванне больш аднаго M-кода ў адным радку (як у прыкладзе) недапушчальна, для гэтага выкарыстоўваюцца M13 і M14 M3 S2000 M8
M09 Выключыць ахалоджванне G0 X0 Y0 Z100 M5 M9
M13 Уключыць ахалоджванне і кручэнне шпіндаля па гадзіннікавай стрэлцы S2000 M13
M14 Уключыць ахалоджванне і кручэнне шпіндаля супраць гадзіннікавай стрэлкі S2000 M14
M17 Канец падпраграмы M17
M25 Замена інструмента ўручную M25
M97 Запуск падпраграмы, якая знаходзіцца ў той жа праграме (дзе P — нумар кадра, у выпадку прыклада пераход ажыццяўляецца да радка N25), дзейнічае не ўсюды, меркавана — толькі на станках HAAS M97 P25
M98 Запуск падпраграмы, якая знаходзіцца асобна ад асноўнай праграмы (дзе P — нумар падпраграмы, у выпадку прыклада пераход адбудзецца да праграмы O1015) M98 P1015
M99 Канец падпраграмы M99
M30 Канец праграмы, са скідам мадальных функцый M30

не больш аднаго кода ў кадры

Параметры каманд правіць

Параметры каманд задаюцца літарамі лацінскага алфавіта

Код Апісанне Прыклад
X Каардыната кропкі траекторыі па восі X G0 X100 Y0 Z0
Y Каардыната кропкі траекторыі па восі Y G0 X0 Y100 Z0
Z Каардыната кропкі траекторыі па восі Z G0 X0 Y0 Z100
P Параметр каманды G04 P101
F Хуткасць працоўнай падачы G1 G91 X10 F100
S Хуткасць кручэння шпіндаля S3000 M3
R Параметр стандартнага цыкла альбо радыус дугі (пашырэнне стандарту) G81 R1 0 R2 −10 F50 или G1 G91 X12.5 R12.5
H Параметр карэкцыі абранага інструмента G1 G41 D1 X10. F150.
P Колькасць выклікаў падпраграмы L82 P10
I,J,K Параметры дугі пры кругавой інтэрпаляцыі G03 X10 Y10 I0 J0 F10
L Выклік падпраграмы з дадзенай меткай L12

Гл. таксама правіць

Прыклад правіць

Апрацоўка літары W (упісанай у прамавугольнік 34х27 мм, гл. мал.) на ўмоўным вертыкальна-фрэзерным станку з ЛПК, фрэзай дыяметрам 4 мм, у загатоўцы з арганічнага шкла:

Кадр Змест Каментарый
% Пачатак праграмы
N1 G90 G40 G17 Сістэма каардынат абсалютная, кампенсацыя на радыус інструмента адключана, плоскасць інтэрпаляцыі XoY
N2 S500 M3 Задаць хуткасць кручэння шпіндаля і уключыць шпіндаль
N3 G0 X2.54 Y26.15 Пераход у кропку пачатка апрацоўкі на холастым ходзе
N4 Z1.0 Падысці з загатоўкі па Z, недаходзячы 1 мм, на халастым ходзе
N4 G1 Z-1.0 F100 Уразанне ў загатоўку на падачы 100 мм/хв
N5 X5.19 Y 2.0 Першы штрых літары W
N6 X7.76 Працяг руху
N7 X16.93 Y26.15 Другі штрых літары W
N8 X18.06 Працяг руху
N9 X25.4 Y2.0 Трэці штрых літары W
N10 X25.96 Працяг руху
N11 X32.17 Y 26.15 Чацвёрты штрых літары W
N12 G0 Z12 Адвесці інструмент ад загатоўкі на халастым ходзе
N13 M5 Адключыць шпіндаль
N14 M30 Канец праграмы

Зноскі

Спасылкі правіць