Glock 17 (Глок-17, Р80) — аўстрыйскі пісталет, распрацаваны фірмай «Glock» для патрэб аўстрыйскай арміі. Быў першым узорам узбраення, распрацаваным фірмай. Створаны пісталет аказаўся даволі ўдалым і зручным для ўжывання, таму пазней прыняты на ўзбраенне арміі Аўстрыі пад пазначэннем Р80. Пазней пісталеты фірмы «Глок» сталі шырока вядомы сваімі баявымі якасцямі і распаўсюджанасцю як зброя герояў розных галівудскіх фільмаў. Зброя гэтай мадэлі шырока распаўсюдзілася па свеце. Цяпер ёсць шмат розных варыянтаў гэтага пісталета, якія разлічаны пад розныя патроны (9×19 мм Парабэлум, .40 S&W, 10 мм auto, .357 SIG, .45 ACP і іншыя).

Glock 17

Апісанне
Тып: самазарадны пісталет
Краіна: Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Гады эксплуатацыі: з 1982 (армія Аўстрыі)
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Гастан Глок
Выраблялася: Glock
Характарыстыкі
Маса, кг:

0,62 (без патронаў)

  • 0,87 (поўны магазін)
Даўжыня, мм: 188
Даўжыня ствала, мм: 114
Колькасць нарэзаў ствала 6
Нарэзка ствала: правабокавая
Шырыня, мм: 33
Вышыня, мм: 138
Калібр, мм: 9 мм
Патроны: 9x19 Para
Прынцып дзеяння: аддача ствала з кароткім ходам
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 1200
Боезабеспячэнне: магазін на 17 (стандартны), 19 ці 33 патрона
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 50 м
Даўжыня прыцэльнай лініі 165
Агульны рэсурс: 300–350 тыс. стрэлаў
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 350–360 м/с

Асаблівасць канструкцыі пісталета — адсутнасць сцяжка засцерагальніка і цынгеля. Пісталет большай часткай зроблены з высокатрывалага тэрмаўстойлівага (да 200 °C) пластыка. Дзякуючы гэтаму Glock 17 лёгкі і надзвычай трывалы. Прынцып дзеяння — «выхапіў і страляй», засцерагальніка няма, аднак стрэл не адбудзецца без поўнага націску спускавога кручка «бяспечнага дзеяння». Складаецца з 33 частак, і няпоўная разборка здзяйсняецца за секунды.

Пісталет «Глок-17» з’яўляецца родапачынальнікам новай, раней не існуючай, канструктарскай традыцыі шырокага ўжывання палімерных матэрыялаў у вытворчасці зброі. Нягледзячы на адсутнасць досведу ў фірмы «Глок», якая раней не вырабляла пісталеты, дадзеная мадэль атрымалася вельмі ўдалай. Яна спалучае ў сабе шэраг дадатных якасцяў, такіх, як лёгкасць, высокая зносаўстойлівасць, надзейнасць, здавальняючая кучнасць стральбы, прастата і лёгкасць тэхнічнага абслугоўвання, устойлівасць да карозіі і шкодным фактарам навакольнага асяроддзя. Менавіта з прычыны ўдалай канструкцыі і несумненных вартасцей «Глок-17» набыў сусветную вядомасць і так шырока распаўсюдзіўся.

Эксплуатанты

правіць
  • Ісландыя — у 2006 і 2012 годзе для патрэб Ісландскай берагавой аховы закуплена 9 штук Глок-17.[1]

Glock 17 у гульнях

правіць

Спасылкі

правіць

Крыніцы

правіць
  1. 869/144 svar: vopnaöflun og vopnaeign Landhelgisgæslunnar (ісл.). Alþingi. Праверана 20 красавіка 2025.