Grypania spiralis — адзін з самых старажытных арганізмаў, закамянеласці якога датуюцца палеапратэразоем. Магчыма, арганізмы ўяўлялі сабой гіганцкія бактэрыі ці бактэрыяльныя калоніі, аднак велізарныя памеры (больш за 10 мм) і сталасць формы сведчыць аб тым, што закамянеласці маглі належаць эўкарыятычным водарасцям, якія, такім чынам, з’яўляюцца найстаражытнымі вядомымі эўкарыятычнымі арганізмамі.

 Grypania spiralis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Grypania spiralis
Walter, Oehler & Oehler, 1976[1]


Выявы
на Вікісховішчы
FW  366741

Найбольш старажытныя рэшткі гэтага віду ставяцца да парод узростам 2,1 млрд гадоў жалезістай фармацыі Негауні ў шахце Эмпайр  (англ.) недалёка ад г. Маркет  (англ.), штат Мічыган, дзе выяўленыя сотні бачных няўзброеным вокам спіралепадобных вугляродзістых закамянеласцяў. Раней падобныя закамянеласці узростам 1,1—1,4 млрд гадоў знойдзены ў амерыканскім штаце Мантана, Кітаі (фармацыі Чуанліньгоу і Туаншаньцзы[2]) і Індыі. Найбольш верагодна, што Grypania з’яўляецца фотасінтэзавальнай водарасцю[3].

Зноскі

  1. Walter, M. R., Oehler, J. H. & Oehler, D. Z. (1976). Megascopic algae 1300 million years old from the Belt supergroup, Montana: A reinterpretation of Walcott's Helminthoidichnites. Journal of Paleontology, 50(5): 872—881.
  2. Сергеев В. Н. Окремнённые микрофоссилии докембрия: природа, классификация, фациальная приуроченность и биостратиграфическое значение. Автореферат диссертации. Москва, 2003.
  3. Han, T. M. & Runnegar, B. (1992). Megascopic eukaryotic algae from the 2.1-billion-year-old negaunee iron-formation, Michigan. Science, 257(5067): 232—235. (Abstract)

Спасылкі

правіць
  • http://www.peripatus.gen.nz/paleontology/MaiLinEvo.html Архівавана 12 снежня 2006.
  • Walter; et al. (1976). "Megascopic algae 1300 million years old from the Belt Supergroup, Montana. A reinterpretation of Walcott's Helminthoidichnites". J. Paleontol. 50: 872–881. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author= (даведка)
  • Mukund Sharma, Yogmaya Shukla (25 June 2009). "Mesoproterozoic coiled megascopic fossil Grypania spiralis from the Rohtas Formation, Semri Group, Bihar, India" (PDF). Current Science. 96 (12): 1636–1640.
  • Grypania spiralis (англ.). Paleobiology Database Classic. (Праверана 16 жніўня 2013)(Праверана 13 жніўня 2016).