HIM
«H.I.M.» — фінскі рок-гурт, заснаваны ў 1991 годзе вакалістам Віле Вало[fi], гітарыстам Міка Ліндстрэмам[fi] і басістам Міка Паананенам[fi]. З 1999 па 2015 пастаянным удзельнікам з’яўляўся ўдарнік Міка Карпінен[fi], а з 2001 года — клавішнік Яне Пуурцінен[fi]. У перыяд з 1997 па 2013 год гурт выпусціў восем студыйных альбомаў. З’яўляецца першым у свеце фінскім гуртом, чый альбом («Dark Light[fi]») быў сертыфікаваны[ru] залатым дыскам амерыканскай асацыяцыяй гуказапісвальных кампаній[en]. У Фінляндыі альбомы «Greatest Lovesongs Vol. 666[fi]», «Deep Shadows and Brilliant Highlights[fi]», «Love Metal[fi]» і «Dark Light[fi]» атрымалі статусы плацінавых, «Razorblade Romance» — двойчы плацінавага.
HIM | |
---|---|
![]() | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | альтэрнатыўны метал, готык-метал[1] і love metal[d] |
Краіны | |
Адкуль | Хельсінкі і Oulunkylä[d] |
Лэйблы | Warner Bros. Records[d] і Bertelsmann Music Group[d] |
Склад | |
heartagram.com | |
![]() |
Зноскі
- ↑ Metal Evolution — 2011.
СпасылкіПравіць
HIM на Вікісховішчы |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме HIM