Heroes (песня Монса Сельмерлёва)

«Heroes» (бел.: Героі)— песня шведскага выканаўца Монса Сельмерлёва, які прадстаўляў краіну на музычным конкурсе Еўрабачанне 2015[2][3]. Сінгл з кампазіцыяй быў выпушчаны ў Швецыі 28 лютага 2015 года. 14 сакавіка 2015 года песня перамагла ў фінале Melodifestivalen 2015, у выніку чаго была адабрана для Еўрабачання 2015[4][5]. 24 мая 2015 года песня стала пераможцам Еўрабачання 2015.

«Heroes»
Сінгл выканаўцы Монс Сельмерлёў
Выпушчаны 28 лютага 2015
Мова англійская
Фармат Digital download
Жанр поп-музыка
Кампазітар
Працягласць 3:11
Лэйбл Warner Music
Аўтары песні Anton Malmberg, Hård af Segerstad, Joy Deb, Linnea Deb
Монс Сельмерлёў, храналогія сінглаў
«Run For Your Life»
(2014)
«Heroes»
(2015)

Песня «Heroes» была выканана ў чацвёртым паўфінале фестывалю, які адбыўся ў Эрэбру на сцэне Conventum Arena 28 лютага 2015 года[6]. Песня заняла першае месца ў гэтым паўфінале і была адабрана ў фінальны этап[7][8]. Падчас фіналу песня набрала найбольшую колькасць галасоў як ад міжнароднага журы, так і па выніках галасавання гледачоў[9][4][5].

Песня атрымала, у асноўным, пазітыўныя водгукі ад музычных выданняў. Кампазіцыю параўналі з працамі Дэвіда Гета і Avicii[10] (у прыватнасці з «Lovers on the Sun» Гета)[11], а таксама удалай сумессю Авічы і Coldplay[12].

Пазіцыі ў чартах правіць

Чарт (2015) Найвышэйшая
пазіцыя
Швецыя (Sverigetopplistan)[13] 1

Храналогія выпуска правіць

Краіна Дата Фармат Лэйбл
Данія 28 лютага 2015 лічбавая дыстрыбуцыя Warner Music
Фінляндыя
Нарвегія
Швецыя[14] Warner Music Sweden
Вялікабрытанія[15] Warner Music
Італія[16] 9 сакавіка 2015
Іншыя краіны 10 сакавіка 2015 Streaming

Зноскі

  1. а б в ISWC Network Праверана 27 жніўня 2021.
  2. Måns Zelmerlöw - Melodifestivalen. SVT.se. Праверана 28 February 2015.
  3. TT. Zelmerlöw och JTR till final. Svenska Dagbladet. Праверана 28 February 2015.
  4. а б Eurovision Sweden: Måns Zelmerlöw wins Melodifestivalen 2015!. esctoday.com. Праверана 14 March 2015.
  5. а б Finalen i Melodifestivalen. SvD.se. Праверана 14 March 2015.
  6. JTR och Måns Zelmerlöw är i final i Melodifestivalen 2015(нявызн.). SVT. Праверана 28 February 2015.
  7. Escudero, Victor M.. Last Melodifestivalen semi-final results. Eurovision.tv (28 лютага 2015). Праверана 28 February 2015.
  8. Adams, William Lee. MELODIFESTIVALEN 2015: SVT RELEASE FULL RESULTS FOR ALL HEATS. Wiwibloggs (17 сакавіка 2015). Праверана 23 March 2015.
  9. Halpin, Chris. MELODIFESTIVALEN 2015: MÅNS ZELMERLÖW WINS WITH “HEROES”. Wiwibloggs (14 сакавіка 2024). Праверана 23 March 2015.
  10. #MELFEST: WIWI JURY REVIEWS MÅNS ZELMERLÖW WITH ‘HEROES’. Wiwibloggs. Праверана 9 March 2015.
  11. "Sweden at Eurovision 2015: This is why Mans Zelmerlow won Sweden's sixth contest". The Independent.
  12. #Melfest: Wiwi Jury reviews Måns Zelmerlöw with ‘Heroes’ (англ.). Wiwibloggs. Праверана 6 чэрвеня 2015.
  13. swedishcharts.com — Måns Zelmerlöw — Heroes. Singles Top 60.
  14. iTunes — Musik — Heroes — Single av Måns Zelmerlöw
  15. Heroes: Måns Zelmerlöw: Amazon.co.uk: Digital music. Amazon.co.uk (28 лютага 2015). Праверана 10 March 2015.
  16. Heroes: Måns Zelmerlöw: Amazon.it: Musica Digitale. Amazon.it (9 сакавіка 2015). Праверана 10 March 2015.