Эрэбру
Эрэбру (шведск.: Örebro) — горад у Швецыі, прыкладна за 200 км на захад ад Стакгольма, у правінцыі Нерке, адміністрацыйны цэнтр лена Эрэбру і аднайменнай камуны. Насельніцтва — 107 038 чалавек (2010, шостае месца сярод найбуйнейшых гарадоў Швецыі).
Горад
Эрэбру
Örebro
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ XIII стагоддзі Эрэбру атрымаў гарадскія прывілеі. У 1260-х гадах прыкладна на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца замак Эрэбру, была пабудавана фартыфікацыя, якая ў XIV стагоддзі была перабудавана ва ўмацаваны замак. У тым самым стагоддзі пры кляштары Дзевы Марыі ўжо была адчынена школа. У 1434 г. Энгельбрэкт Энгельбрэктсан вызваліў Эрэбру ад датчанаў. У XVI стагоддзі горад становіцца месцам правядзення шэрагу Рыксдагаў, а Карл IX перабудаваў замак у стылі рэнесанс. Два рыксдагі адбыліся ў Эрэбру і ў XIX стагоддзі, а 12 ліпеня 1812 тут быў падпісаны Эрэбрускі мір паміж Англіяй і Расіяй, скіраваны супраць напалеонаўскай Францыі. У 1863 г. была пабудавана новая ратуша. У 1970-х гадах у Эрэбру быў адчынены філіял Упсальскага ўніверсітэта, які ў 1977 г. становіцца Вышэйшай школай, а з 1999 г. — універсітэтам.
Славутасці
правіць- Замак Эрэбру (XIII стагоддзе)
- Царква Санкт Нікалаічурка (Святога Мікалая, XIII стагоддзе)
- Музей пад адкрытым небам Вадчэпінг (старыя будынкі з Эрэбру)
- Музей лена Эрэбру
- Воданапорная вежа «Грыб» (шведск.: Svampen)
- «Пятнаццаць метраў гісторыі» — пятнаццаціметровая бронзавая і каменная лінія з гістарычнымі датамі, якая размешчана перад статуяй Карла XIV Юхана, вышыня якой таксама 15 метраў.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрэбру
- Афіцыйны сайт камуны Эрэбру