Honda Prelude — чатырохмясцовае купэ вытворчасці кампаніі Honda. Выраблялася з 1978 г. Знята з вытворчасці ў 2001 г. з-за высокага кошту і нізкага попыту.

Агульны аб'ём продажаў склаў 826 082 штук.

  • Пакаленне I (1979-1982): 171 829 шт.
  • Пакаленне II (1983-1987): 336 599 шт.
  • Пакаленне III (1988-1991): 160 909 шт.
  • Пакаленне IV (1992-1996): 98 627 шт.
  • Пакаленне V (1997-2001): 58 118 шт.

Першае пакаленне (1978-1982) правіць

 

Першае пакаленне з’явілася ў 1978 годзе на базе мадэлі Accord.

Аўтамабіль абсталёўваўся рухавіком аб'ёмам 1,6 л. магутнасцю 80 к.с. На аўтамабіле выкарыстоўвалася пяціступеністая механічная трансмісія або двухступеньчатая аўтаматычная.

Другое пакаленне (1982-1987) правіць

 
Honda Prelude (1982-1987)
 
Honda Prelude (1982-1987)

Prelude другога пакалення з’явіўся ў лістападзе 1982 года.


Трэцяе пакаленне (1987-1991) правіць

 
Honda Prelude (1987-1991)
 
Honda Prelude (1987-1991)

Трэцяе пакаленне (код — BA4) было прадстаўлена ў сакавіку 1987 года. Аўтамабіль захаваў сілуэт свайго папярэдніка — нізкі і шырокі профіль з нізкім капотам і ўсплываючымі фарамі.

На аўтамабіль усталёўваліся рухавікі аб'ёмам 2 літры[1]. Базавая версія EX: абсталяваная падвоеным карбюратарам, з адным размеркавальным валам і дванаццацю клапанамі — магутнасцю 109 або 114 к.с. Рухавік 2.0i 16V — з электроннай сістэмай упырску, двума верхнімі размеркавальнымі валамі і шаснаццацю клапанамі. Магутнасць гэтай версіі магла складаць 137, 140 або 150 конскіх сіл.

На машынах гэтага пакалення ўпершыню ўжылі сістэму кіравання ўсімі чатырма коламі 4WS.

У 1990 годзе праведзены фэйсліфтынг, у выніку якога злёгку зменены дызайн задняй частцы мадэлі і бампераў. Былі змененыя і многія дэталі інтэр’еру, палепшаная эрганоміка пярэдняй панэлі.

Выраблена 160 909 адзінак.

Чацвёртае пакаленне (1991-1996) правіць

 

У 1991 годзе, для японскага рынка, пачаты выпуск чацвёртага пакалення аўтамабіля. На іншыя рынкі аўтамабіль выйшаў у 1992 годзе.

Камплектацыя «S» абсталёўвалася рухавіком F22B 160 к.с., «Si-VTEC» абсталёўвалася H22A 200 к.с., «Si» — H23A1 «2.0i» 133 к.с. (93 кВт). Пазначэнне «Si-VTEC» выкарыстоўвалася да канца 1993 года, пасля чаго яго скарацілі да проста «VTEC».

Пятае пакаленне (1996-2001) правіць

 

Honda Prelude пятага пакалення з’явілася ў канцы 1996 года.

Аўтамабіль стаў даўжэй папярэдняга на 35 мм, што спрыяла больш камфортнаму размяшчэнню пасажыраў, асабліва ў задняй частцы салона.

Рухавікоў было два: 2,0-літровы магутнасцю 133 к.с. і 2,2-літровы. Апошні выпускаўся ў дзвюх версіях: VTI (185 к.с.) і VTI-S (200 к.с.). Аўтамабіль абсталёўваўся як механічнымі, так і аўтаматычнымі каробкамі перадач.

З-за досыць высокага кошту гэта пакаленне не карысталася вялікім попытам на рынку. Увосень 2000 года вытворчасць Honda Prelude вырашана было спыніць.

Базавая мадэль Prelude была абсталявана: сістэмай кандыцыянавання паветра, люкам з электрапрывадам, круіз-кантролем, рэгуляваным па вышыні вадзіцельскім сядзеннем, скураным тэлескапічным рулём, лямпачкай для прагляду карты, вокнамі, бакавымі люстэркамі і замкамі з электрапрывадам, і функцыяй дыстанцыйнага адчынення дзвярэй[2]. AM / FM / CD стэрэасістэма на шэсць дынамікаў выкарыстоўвае маленькія мікрафоны для вымярэння глыбіні гучання і настройвае гучнасць. Для мадэлі SH прапанаваўся скураны рычаг пераключэння перадач. З элементаў бяспекі ўсталёўваліся: антыблакіровачная тармазная сістэма, падвойныя падушкі бяспекі і сістэма абароны ад бакавога ўдару; фіксатары дзіцячых крэслаў.

Зноскі

Спасылкі правіць