Hynobius — род земнаводных сямейства Вуглазубыя атраду Хвастатыя земнаводныя. Мае 32 віды.

Hynobius

Лічынка Hynobius kimurae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hynobius


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  208515
NCBI  36311
EOL  42496

Апісанне

правіць

Агульная даўжыня прадстаўнікоў гэтага роду вагаецца ад 10 да 21 см. Галава масіўная, трохі пляскатая. Вочы трохі выпуклыя з гарызантальнымі зрэнкамі. Язык мае форму эліпса. Зубы размешчаны вуглом у форме літары «V». Тулава каржакаватае, тоўстае. Маюць лёгкія. Канечнасці адносна кароткія, маюць 5 пальцаў. Рэберныя канаўкі і кастальныя разоры добра прыкметныя. Хвост магутны.

Афарбоўка большай часткі карычневага, бураватага, шараватага або чорнага колеру з чырванаватым і жаўтлявым адценнем.

Спосаб жыцця

правіць

Аддаюць перавагу праточным вадаёмам у горнай мясцовасці. Сустракаюцца на вышыні ад 50 да 3000 м над узроўнем мора. Вядуць паўводны спосаб жыцця. Актыўныя ноччу. Сілкуюцца рознымі насякомымі і членістаногімі.

Гэта яйцакладныя амфібіі. Лічынкі развіваюцца ў стаялай вадзе.

Распаўсюджанне

правіць

Жывуць ва Усходняй і Сярэдняй Азіі.

Літаратура

правіць
  • AmphibiaWeb: Information on amphibian biology and conservation. 2008. Berkeley, California: Hynobius. AmphibiaWeb, available at http://amphibiaweb.org/. (Accessed: July 28, 2008).