Адкрыць галоўнае меню
Hyundai Pony

Hyundai Pony — першая самастойная мадэль Hyundai. З’яўляўся першай уласнай канструкцыяй гэтай фірмы, да гэтага кампанія займалася зборкай аўтамабіляў Ford. Трэцяе, а таксама чацвёртае, прадавалася ў некаторых краінах, напрыклад у ЗША, пад іншай назвай – Hyundai Excel.

Першы Pony выпусцілі ў 1974 годзе пры супрацоўніцтве з Mitsubishi Motors. Аўтамабіль быў арыентаваны на сярэдні клас грамадства і вельмі хутка заваяваў поспех на ўнутраным рынку Карэі. Праз год пачынаецца экспарт Pony, вялікія партыі сышлі на Сярэдні Ўсход, у Паўднёвую Амерыку і Афрыку.

У 1985 годзе з’явілася другое пакаленне Pony, цяпер ужо кампактных і пярэднепрывадных аўтамабіляў, і уяўляла сабой копію Mitsubishi Colt / Lancer.

Другое пакаленне Pony выпускалася ў выглядзе трох ці пяцідзвернага хэтчбэкаў, а таксама як чатырохдзверны седан і абсталёўвалася трыма рознымі рухавікамі: 1,3 літра (59 к.с.) і двума агрэгатамі аб'ёмам 1,5 л рознай магутнасці — 72 і 84 к.с. Рухавікі размешчаны папярочна і агрэгатуюцца з 4-ступеністай механічнай СП, 5-ступеністая — толькі па замове. Гідраўзмацняльнік рулявога кіравання таксама ўсталёўвалі толькі па замове і то не для ўсіх рынкаў.

Аўтамабіль выпускаўся па 1994 год, пасля чаго на змену Pony прыйшоў Hyundai Accent.