Hyundai Accent
Вытворца: | Hyundai Motor Company |
Выпуск: | 1994—цяперашні час |
Hyundai Accent — гэта кампактны аўтамабіль B класа вытворчасці паўднёвакарэйскай кампаніі Hyundai Motor Company. Выпускаецца з 1994 года. Даступны ў Паўднёвай Карэі, Індыі, Турцыі, Беларусі, Расіі, Украіне, Пакістане, Казахстане і Іране.
У некаторых краінах гэтая мадэль называецца Verna, у Расіі яна прадаецца пад назвай Hyundai Solaris.
Першае пакаленне (1994—1999)
правіцьРаздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
- Бяспека
Другое пакаленне (2000—2005)
правіцьУ 1999 годзе было прадстаўлена другое пакаленне Accent. Новае пакаленне прыкметна дадало ў габарытах, аўтамабіль стаў шырэй і на 13 сантыметраў даўжэй папярэдніка. Адбыўся рэдызайн кузава: нізка скошаны капот і вялікі вугал нахілу ветравога шкла забяспечылі нізкі каэфіцыент лабавога супору. Змены адбыліся і ў інтэр'еры: новая пярэдняя панэль і матэрыялы аздаблення. Салон стаў больш функцыянальным і ўтульным.
З 2001 года Hyundai Accent пачалі выпускаць на Таганрогскім аўтамабільным заводзе.
Трэцяе пакаленне (2005—2010)
правіцьНавінка атрымала рэдызайн пярэдняй часткі кузава, рашоткі радыятара, пазнавальныя буйныя фары галаўнога святла. Невялікім зменам падвергліся таксама бакавыя панэлі кузава і задняя частка аўтамабіля. Абнавіўся і салон Accent, які атрымаў новы дызайн пярэдняй панэлі і новыя матэрыялы аздаблення.
Рухавікі
правіць- 1,3-літровы бензінавы рухавік, магутнасцю 84 к.с.
- 1,5-літровы дызельны рухавік з сістэмай непасрэднай падачы паліва, магутнасцю 82 к.с.
Чацвёртае пакаленне (2010—2017)
правіцьHyundai Accent чацвёртага пакалення выпускаўся з 2010 года па 2017 год з кузавамі седан і пяцідзверны хэтчбек.
Пятае пакаленне (2017—ц.ч.)
правіцьНа рынку Паўночнай Амерыкі
правіцьНа рынку Паўночнай Амерыкі мадэль дэбютавала ў верасні 2017 года.
Hyundai адмовілася ад продажаў у ЗША версіі хэтчбек, бо амерыканскія спажыўцы ўсё часцей рабілі выбар на карысць красовераў. Hyundai Canada зняла з продажы седан у 2018 годзе, а пасля 2020 года адмовіліся і ад хэтчбекаў, згарнуўшы такім чынам продажы мадэлі ў гэтай краіне[2].
Ад пачатку выпуску аўтамабіль абсталёўваўся 1,6-літровым чатырохцыліндравым рухавіком магутнасцю 132 к.с., які спалучаўся з шасціступеньчатай механічнай або шасціступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач. У сярэдзіне 2019 года Accent атрымаў новы 1,6-літровы чатырохцыліндравы рухавік сямейства Smartstream магутнасцю 120 к.с. (89 кВт) і 153 Нм круцільнага моманту. Акрамя новага рухавіка замест аўтаматычнай каробкі перадач пачалі ставіць варыятар Smartstream Intelligent Variable Transmission (IVT)[3]. Увосень 2021 года ад усталявання механічных каробак перадач адмовіліся і аўтамабіль стаў даступны толькі з варыятарам[4].
Зноскі
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/hyundai/accent/15485
- ↑ Hyundai Accent Hatch Dies In Canada, Following Sedan’s Departure (англ.). motor1.com (4 жніўня 2020). Праверана 6 жніўня 2020.
- ↑ 2020 Hyundai Accent Gets New Engine, Gearbox For Better Fuel Economy (англ.). motor1.com (22 ліпеня 2019). Праверана 12 верасня 2021.
- ↑ Another Manual Transmission Has Died, This Time From Hyundai (англ.). motor1.com (8 верасня 2021). Праверана 12 верасня 2021.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Hyundai Accent