I.P.O.D. — трэці аўтарскі сінгл Стаса Шурынса, выдадзены у кастрычніку 2012 года. Песня, нягледзячы на англійскую назву, выканана на рускай мове. Даслоўна назва I.P.O.D. (In a Place of Depth) перакладаецца бел.: У глыбіні, і няма асаблівага стаўлення да плэера IPod. Да песні было знятае дзве версіі відэа[1][2].

«I.P.O.D.»
Вокладка сінгла «I.P.O.D.» (P175, 2012)
Сінгл выканаўцы Стас Шурынс
з альбома Естесственный отбор
Выпушчаны 15 кастрычніка 2012
Фармат песня, сінгл
Запісаны 2012
Жанр Рок
Аўтар песні Стас Шурынс
Стас Шурынс, храналогія сінглаў
«I Don't Care»
(2012)
«I.P.O.D.»
(2012)
«Take»
(2013)

Відэакліп правіць

Да песні было прадстаўлена дзве версіі відэа, рэжысёрам якіх выступіла Ксенія Крутаголава. Але афіцыйна была прадстаўлена толькі другая версія кліпа, якая была выдадзена ў канцы 2012 года. У пачатку відэа паказаны Стас Шурынс, які цягне груз пад дажджом. Пазней паказаны дом і два танцоры, якія танцуюць у ім. У кліпе танцоры (меркавана) паказваюць перажыванні і эмацыйны стан галоўнага героя. У канцы, на відэа з’яўляецца Стас Шурынс разам з дзяўчынай, якая спрабуе забіць яго. Вобраз смерці ёсць ванна з бруднай вадой, у якую паступова заходзіць Шурынс. І ў рэшце рэшт відэа завяршаецца, калі спявак апускаецца ў ваду з галавой.

Зноскі

Спасылкі правіць