У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

IBM PC/XT ці IBM 5160 (скарачэнне ад eXtended Technology) — сямейства персанальных камп’ютараў карпарацыі IBM, другое пакаленне IBM PC на базе шаснаццацібітнага (з васьмібітнай шынай даных) працэсара Intel 8088. Прэзентавана ў сакавіку 1983, вытворчасць працягвалася да 1986 года. У адрозненне ад арыгінальнага IBM PC, уключае ў сябе ўсталяваны ў сістэмны блок MFM-цвёрды дыск з інтэрфейсам ST-412, аб’ёмам 10 Мбайт (у пазнейшых мадыфікацыях — 20 Мбайт), АЗП ёмістасцю 128 (базавая мадыфікацыя) ці 256 Кбайт з недакументаванай магчымасцю пашырэння да 640 Кбайт шляхам замены мікрасхем памяці на мацярынскай плаце ці пашырэння з дапамогай карт памяці, якія ўсталёўваюцца ў адзін з васьмі (замест пяці ў мадэлі 5150) раз’ёмаў шыны ISA. Дыскаводы для гнуткіх дыскаў сталі двухбаковымі, і іх ёмістасць падвоілася ў параўнанні з папярэдняй мадэллю. У IBM PC/XT можна было дадаць другі дыскавод 5¼" і цвёрды дыск. Базавая канфігурацыя была ўкамплектавана манахромным (чорна-белы) MDA ці 16-каляровым (з практычнай магчымасцю адначасова адлюстроўваць толькі 4 розныя колеры) CGA відэаадаптарам. У пазнейшых мадыфікацыях выкарыстоўваўся ўжо відэаадаптар EGA. Клавіятура мела 84 клавішы: у адрозненне ад сучаснай, на ёй адсутнічаў сегмент кіравання курсорам (гэта функцыя была на лічбавым сегменце справа); пазней пачалі выпускаць універсальныя клавіятуры XT/AT (з адпаведным пераключальнікам на дне корпуса). У якасці базавай АС ужывалася PC-DOS 2.0[1]

IBM PC/XT
Тып персанальны камп’ютар
Выпушчаны 8 сакавіка 1983
Выпускаўся па 1986
Працэсар Intel 8088 @ 4,77 МГц
Памяць 128 KB ~ 640 KB
Прылады захоўвання даных 10 Мб
АС IBM BASIC / PC-DOS 2.0

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць