Каэфіцыент інтэлекту

(Пасля перасылкі з IQ)

Каэфіцые́нт інтэле́кту (англ.: IQ — intelligence quotient) — колькасная адзнака ўзроўня інтэлекту чалавека: узровень інтэлекту адносна ўзроўню інтэлекту сярэднестатыстычнага чалавека такога ж узросту. Вызначаецца з дапамогай спецыяльных тэстаў. Тэсты IQ разлічаны на ацэнку разумовых здольнасцяў, а не ўзроўню ведаў эрудзіраванасці. Каэфіцыент інтэлекту з'яўляецца спробай ацэнкі фактару агульнага інтэлекту (g).

IQ-тэсты адмыслова распрацаваны для атрымання звычайнага размеркавання вынікаў

Тэсты IQ распрацоўваюцца так, каб вынікі апісваліся звычайным размеркаваннем з сярэднім значэннем IQ, роўным 100 і такім роскідам, каб 50 % людзей мелі IQ паміж 90 і 110 і па 25 % — ніжэй 90 і вышэй 110. Сярэдні IQ выпускнікоў амерыканскіх вну складае 105, выдатнікаў — 130—140. Значэнне IQ меней 70 часта кваліфікуецца як разумовая адсталасць.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць