Менса (лац.: стол) — найбуйнейшая, старэйшая і самая вядомая арганізацыя для людзей з высокім каэфіцыентам інтэлекту. Гэта некамерцыйная арганізацыя, адкрытая для ўсіх, хто здаў стандартызаваныя тэсты IQ лепей, чым 98 % насельніцтва. Тэст павінен здавацца ў прысутнасці назіральнікаў. Арганізацыя мае нацыянальныя групы ў 50 краінах свету, а колькасць членаў перавышае 110 тысяч чалавек з прыблізна 100 краін.

Менса
Год заснавання 1 кастрычніка 1946
Заснавальнікі Lancelot Ware[d][1] і Roland Berrill[d]
Размяшчэнне
Прадстаўніцтва Увесь свет
Колькасць членаў каля 110 000
Даччыныя арганізацыі Mensa Österreich[d], Mensa Czechia[d], Mensa Finland[d], Mensa France[d], Mensa in Deutschland[d], Italian Mensa[d], Mensa Mexico[d], Mensa Spain[d], Mensa Sweden[d] і American Mensa[d]
Вэб-сайт www.mensa.org

Мэты Менсы правіць

Канстытуцыя Менсы вызначае тры наступныя мэты:

  • падтрымка і развіццё чалавечага інтэлекту на карысць чалавецтва;
  • падтрымка даследавання прыроды, характарыстык і выкарыстання інтэлекту;
  • стварэнне асяроддзя для членаў таварыства, у якім яны будуць мець магчымасць развівацца інтэлектуальна.

Зноскі

Спасылкі правіць