Icaronycteris gunnelli — від рукакрылых, ідэнтыфікаваны ў 2023 годзе па закамянеласцях, выяўленых у Ваёмінгу[1]. Прынамсі, адзін з двух асобнікаў, ідэнтыфікаваных як Icaronycteris gunnelli, раней быў класіфікаваны як узор роднаснага віду Icaronycteris index[2]. Ідэнтыфікацыя новага віду была магчымай дзякуючы надзвыйчай добраму стану закамянеласцяў[3].

 Icaronycteris gunnelli
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Icaronycteris gunnelli


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У адкладах Фосіл-Лэйк, якія ўваходзяць у фармацыю Грын-Рывер, за 50 гадоў было знойдзена 30 шкілетаў рукакрылых[4]. Закамянеласці кажаноў, якія захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, паходзяць з чатырох кар’ераў недалёка ад Кемерэра  (руск.), штат Ваёмінг[4]. Icaronycteris index упершыню быў апісаны ў 1966 годзе, а Onychonycteris finneyi — у 2008[5]. Група даследчыкаў на чале з Цімам Рытбергенам з Цэнтра біяразнастайнасці Naturalis  (руск.) вывучыла закамянеласці эацэновых рукакрылых і ідэнтыфікавала два ўзоры, сабраных з адкладаў Фосіл-Лэйк, як прадстаўляючых асобны від, які яны назвалі Icaronycteris gunnelli у гонар Грэга Ганела. Галатып, AMNH. FM.145747, быў знойдзены Тэры Рыкардсам у жніўні 2017 года і набыты Амерыканскім музеем натуральнай гісторыі  (руск.). Паратып, знойдзены Робертам Кронерам у 1994 годзе, лічыцца пад нумарам ROM.52666 у Каралеўскім музеі Антарыа  (руск.)[4].

Апісанне правіць

Icaronycteris gunnelli быў вельмі маленькім і лёгкім, верагодна, вагой усяго 25 грамаў[6]. Яго крылы «былі адносна кароткімі і шырокімі, што адлюстроўвала больш трапяткі стыль палёту»[7]. Ён датуецца 52 мільёнамі гадоў, перыядам эацэну, і лічыцца найстаражытным з вядомых відаў кажаноў[8].

Зноскі

  1. Ashworth. Oldest bat skeletons ever found described as new species. Natural History Museum (12 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023.
  2. AMNH. New Species of Extinct Bat Described From Oldest Bat Skeletons. American Museum of Natural History (12 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023.
  3. Hunt. Bats are an evolutionary mystery. This fossil could fill in a piece of the puzzle. CNN (13 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023.
  4. а б в Rietbergen (2023-04-12). "The oldest known bat skeletons and their implications for Eocene chiropteran diversification". {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  5. AMNH. New Species of Extinct Bat Described From Oldest Bat Skeletons. American Museum of Natural History (12 красавіка 2023).
  6. Hunt. Bats are an evolutionary mystery. This fossil could fill in a piece of the puzzle. CNN (13 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023.
  7. Dunham, Will (2023-04-14). "Oldest-known bat skeletons shed light on evolution of flying mammals". Reuters.
  8. Ashworth. Oldest bat skeletons ever found described as new species. Natural History Museum (12 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023.