Index Copernicus - анлайнавая навукаметрычная база дадзеных з унесенай карыстальнікам інфармацыі, у тым ліку навуковых устаноў, друкаваных выданняў і праектаў, створаная ў 1999 годзе ў Польшчы.

База дадзеных мае некалькі інструментаў ацэнкі прадукцыйнасці, якія дазваляюць адсочваць ўплыў навуковых прац і публікацый, асобных навукоўцаў або навукова-даследчых устаноў. У дадатак да прадукцыйнасці індэкс таксама прапануе традыцыйнае рэферыраванне і індэксаванне навуковых публікацый. Названая ў гонар Мікалая Каперніка.

Гісторыя правіць

База створана ў 1999 годзе. Па стане на 2013 год база дадзеных Index Copernicus ўтрымоўвала ўжо каля 5 тысяч навуковых часопісаў з усяго свету, у прыватнасці, больш за 1,2 тысяч польскіх часопісаў. Па стане на канец 2015 года ў базе было ўжо больш за 13 тысяч навуковых часопісаў, сістэма стала папулярнай таксама ва ўкраінскай навукаметрычнай прасторы. Па стане на 2017 год асноўны спіс Index Copernicus утрымліваў ужо больш за 30 тысяч часопісаў, у тым ліку 3 тысяч - з Польшчы.

Спасылкі правіць