Жан Венсан Фелікс Ламуру

(Пасля перасылкі з J.V.Lamour.)

Жан Венса́н Фелікс Ламуру́ (фр.: Jean Vincent Félix Lamouroux; 3 мая 1779, Ажэн — 26 сакавіка 1825) — французскі альголаг і заолаг.

Жан Венсан Фелікс Ламуру
фр.: Jean Vincent Félix Lamouroux
Дата нараджэння 3 мая 1779(1779-05-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 1825(1825-03-26)[1] (45 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, біёлаг, заолаг, натураліст
Навуковая сфера альголаг і заолаг
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «J.V.Lamour.».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Часам выкарыстоўваецца скарачэнне Lamour.

Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Lamouroux».

Jean Vincent Félix Lamouroux на Віківідах
Старонка на Віківідах

У 1805 годзе абараніў дысертацыю, у 1807 г. прыехаў у Парыж, дзе быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук. З 1808 г. прафесар прыродазнаўчай гісторыі ў Кане.

Ён унёс важны ўнёсак у альгалогію (вучэнне пра водарасці). У 1824 годзе Ламуру налічваў ужо 590 відаў водарасцей, тады як Лінгбі  (англ.)[2] яшчэ пяць гадоў назад (1819) — 342. Яму належыць лепшая спроба альгалагічнай сістэматызацыі ў першай траціне XIX стагоддзя, хоць ён дзіўным чынам адносіў каралінавыя (Corallinaceae  (англ.)) з чырвоных водарасцей да жывёл (каралавых паліпаў) пад імем Polypiers calcifères. Памылка гэта трымалася даволі доўга і была выпраўлена спачатку Швейгерам, а потым Кютцынгам і Дэкенам.[3][4]

Выданні

правіць
  • Найбольш вядомае і важнае яго сачыненне — «Histoire des Polypiers coralligènes nexibles vulgairement nommées Zoophytes» (1816).
  • «Essai sur plusieures espèces de Fucus peu connues» (1805),
  • «Essai sur les genres de la famille des Thalassiophytes non articulées» (1813),
  • «Exposition méthodique des genres de l’ordre des Polypiers» (П., 1821).

Зноскі

  1. а б Jean Vincent Felix Lamouroux // Base biographiqueBIU Santé.
  2. Лингби, Хансен Кристиан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. Ламуру, Жан-Венсан-Феликс // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  4. Водоросли // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

правіць