KV3
KV3 — грабніца, якая прызначалася для пахавання невядомага навуцы сына фараона Рамсеса III з XX дынастыі Новага царства (XII стагоддзе да н.э.), размешчаная ў егіпецкай Даліне Цароў, у фіванскім некропалі на заходнім беразе Ніла, насупраць Луксора. Няскончаны стан некалькіх памяшканняў грабніцы разам з беднымі археалагічнымі знаходкамі сведчыць пра тое, што грабніца не выкарыстоўвалася па прызначэнні. Па некаторых здагадках грабніца першапачаткова прызначалася для спадчынніка Рамсеса III, будучага фараона Рамсеса IV[1], але той пачаў будаваць сваю ўласную грабніцу, вядомую як KV2, неўзабаве пасля пачатку свайго кіравання.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8c/KV3_Sons_of_Rameses_III_Schematics.jpg/250px-KV3_Sons_of_Rameses_III_Schematics.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/13/KV3_entrance_valley_of_the_kings.jpg/250px-KV3_entrance_valley_of_the_kings.jpg)
Археалагічныя даследаванні
правіцьЁсць доказы таго, што грабніца ў візантыйскі перыяд выкарыстоўвалася ў якасці хрысціянскай капліцы.[1] Хоць яна была вядомая з антычных часоў, старанна даследавана яна была толькі ў 1912 годзе археолагам Гары Бёртанам, працы фінансаваліся багатым амерыканскім юрыстам Тэадорам Мантгомеры Дэвісам.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Апісанне грабніцы KV3 Архівавана 5 жніўня 2012. / Фіванскі картаграфічны праект (Theban Mapping Project) (англ.)
- Бібліяграфія для грабніцы KV3 Архівавана 8 снежня 2013. / Фіванскі картаграфічны праект.