Даліна Цароў (араб. وادي الملوك‎‎, Wādī al-Mulūk), таксама вядомая як Даліна Царскіх Брам (араб. وادي أبواب الملوك‎‎ Wādī Abwāb al-Mulūk) — даліна ў Егіпце, дзе за перыяд Новага царства (прыкладна 500 гадоў з XVI стагоддзя да н.э. па XI стагоддзе да н.э.) былі пабудаваны грабніцы для пахавання фараонаўцароў Старажытнага Егіпта, — а таксама шэрагу іх высокапастаўленых чыноўнікаў. Даліна размешчана на заходнім беразе Ніла, насупраць горада Фівы (сучасны Луксор). Складаецца з дзвюх далін: Усходняй даліны, дзе знаходзіцца большасць грабніц, і Заходняй даліны.

Даліна Цароў

Гэта тэрыторыя з канца XVIII стагоддзя стала цэнтрам археалагічных і егіпталагічных даследаванняў, і дагэтуль яе грабніцы і пахаванні працягваюць прыцягваць увагу даследчыкаў. У наш час даліна стала адным з самых вядомых і знакамітых археалагічных месцаў у свеце дзякуючы адкрыццю неразрабаванай грабніцы Тутанхамона KV62 (падагрэтаму газетнымі чуткамі пра «праклён фараонаў») і . У 1979 годзе, разам з рэшткамі Фіванскага некропаля, даліна была прызнана ЮНЕСКА Сусветнай спадчынай.

Агульная колькасць грабніц Даліны цароў, з улікам адкрыццяў 2005 і 2008 гадоў, складае 63. Першы фараон, пахаваны ў Даліне цароў — Тутмос I з XVIII дынастыі, апошні — Рамсес XI з XX дынастыі.

Сцены грабніц упрыгожаны памінальнымі рэлігійнымі тэкстамі, уключаючы кнігу Амдуат, Кніга варот, Кнігу пячор і Літанне Ра.

Спіс пахаванняў у Даліне Цароў

правіць

 

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць
  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 87
рус.англ.фр.