Kia Motors Corporation (кар.: 기아자동차 주식회사 / 起亞自動車株式會社) — карэйская аўтамабілебудаўнічая кампанія, найбуйны аўтавытворца ў Паўднёвай Карэі, і сёмы ў міры. Афіцыйны слоган кампаніі — «The Power to Surprise».

Kia Motors
Тып публічная кампанія
Заснаванне 21 снежня 1944
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць[d]
Прадукцыя аўтамабіль
Матчына кампанія Hyundai Motor Company
Сайт kia.com

ГісторыяПравіць

Заснаваная ў 1946 годзе, уваходзіла ў гурт Kia Group, з якога была вылучаная ў 2003 годзе. У 1998 годзе Kia Motors была набытая карэйскай аўтамабілебудаўнічай кампаніяй Hyundai Motor.

ДзейнасцьПравіць

Кампаніі належыць шэраг аўтазаводаў у Паўднёвай Карэі (у тым ліку найбуйны ў свеце аўтазборачны завод ва Ульсане), Турцыі, Паўночнай Амерыцы, Кітаі, Індыі і інш. У сакавіку 2006 года было абвешчана аб будаўніцтве заводу ў Чэхіі.

Аўтамабілі кампаніі прадаюцца ў 5000 аўтасалонаў па ўсім свеце. Дыстрыбутарская сетка KIA Motors ахоплівае больш за 190 краін.

У 2007 годзе аб’ём продажаў кампаніі склаў 1270 тыс. аўтамабіляў. Выручка за 2006 год — $21,6 млрд (у 2005 годзе — $16,5 млрд), чыстая страта — $317 млн (у 2005 годзе — чысты прыбытак $700,4 млн).

Зноскі

СпасылкіПравіць