Каўбаснае дрэва — дрэва з густой кронай, ападае на час засухі. Квітнее буйнымі чырвонымі кветкамі, якія апыляюцца птушкамі нектарніцамі. Сваю назву каўбасныя дрэва атрымала за плады, падобныя да каўбасы, даўжынёй да 60 см, што звісаюць з галін.
З пладоў робяць слабаалкагольны напой. Свежыя плады атрутныя і маюць моцны слабільны эфект. Для ўжывання ў ежу плады сушаць, смажаць або ферментуюць.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Каўбаснае дрэва ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.181