Lincoln Navigator — гэта пазадарожнікі, што вырабляюцца кампаніяй Lincoln з 1998 года. Пабудаваны на агульнай базе з Ford Expedition.

правіць
 
Lincoln Navigator І
Тэхнічныя характарыстыкі[1]
Даўжыня, мм 5202
Шырыня, мм 2029
Вышыня, мм 1948
Колавая база, мм 3025
Дарожны прасвет, мм 220
Падрыхтаваная маса, кг 2523
Поўная маса, кг 3340
Рухавік бензінавы, V8, з размеркаваным упырскам паліва,
размешчаны спераду, падоўжна
Аб’ём, см³ 5403
Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм: 90,2 х 105,7
Ступень сціску 9,0
Магутнасць
пры аб/хв
174 кВт (230 к.с.)
пры 4250 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
441 Н·м
пры 3000 аб / хв
Каробка перадач 4-ступеньчатая, аўтаматычная
Пярэдняя падвеска тарсіённая на нероўнаплечых рычагах, са стабілізатарам папярочнай устойлівасці
Задняя падвеска шматрычажная, з пнеўматычнымі пругкімі элементамі і стабілізатарам папярочнай устойлівасці
Шыны 245/75 R16
Макс. хуткасць, км/г 190
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша
18,1 / 13,8
правіць
 
Lincoln Navigator ІІ

Другое пакаленне з’явілася ў 2002 годзе. Аўтамабілі абсталёўваліся 5,4-літровым рухавіком V8 Lincoln InTech і 4-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач 4R100.

Акрамя прывада на заднія колы, прапаноўваўся поўны, з падключэннем пярэдніх колаў — пярэднія колы аўтаматычна падключаюцца з дапамогай муфты з электронным кіраваннем, а ў гразі або на снезе магчыма было задзейнічаць адзін з двух паўнапрывадных рэжымаў (звычайны або з уключанай паніжальнай перадачай).

У пярэдняй падвесцы Навігатара другога пакалення замест тарсіёнаў — пнеўмаспружыны і газанапоўненыя амартызатары. Пярэдняя падвеска — незалежная, пнеўматычная, на падвойных папярочных рычагах, са стабілізатарам. Задняя — незалежная, пнеўматычная, на папярочных рычагах, са стабілізатарам.

Тэхнічныя характарыстыкі[2]
Даўжыня, мм 5232
Шырыня, мм 2037
Вышыня, мм 1976
Колавая база, мм 3017
Каляіна спераду / ззаду, мм 1702 / 1704
Дарожны прасвет, мм 218
Падрыхтаваная маса, кг 2720
Поўная маса, кг 3765
Шыны 275/65 R18
Рухавік бензінавы, V8, з размеркаваным упырскам паліва,
размешчаны спераду, падоўжна
Аб’ём, см³ 5403
Ступень сціску 9,5
Магутнасць
пры аб/хв
224 кВт (304 к.с.)
пры 5000 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
481 Н·м
пры 2750 аб / хв
Каробка перадач 4-ступеньчатая, аўтаматычная
Макс. хуткасць, км/г 190
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 9,3
Выдатак паліва, л/100 км
горад / шаша
19,6 / 14,7

У 2005 годзе аўтамабіль быў мадэрнізаваны і атрымаў 5,4-літровы рухавік Ford Triton і 6-ступеньчатую каробку ZF 6HP26[3].

правіць
 
Lincoln Navigator ІІI (2007—2014)


2014—2017

правіць
 
Lincoln Navigator ІII (2014—2017)

У 2014 годзе пазадарожнік быў абноўлены. Прэм’ера адбылася на аўтасалоне ў Чыкага[4].

Абноўлены аўтамабіль атрымаў новы 3,5-літровы V6 EcoBoost з турбанаддзіманнем і непасрэдным упырскам паліва (375 к.с., 584 Нм).

У ходзе апошніх абнаўленняў 2015 года гэты аўтамабіль атрымаў змены ўнутраных і вонкавых элементаў, а таксама новы турбіраваны рухавік, які забяспечвае вялікую прадукцыйнасць з меншымі выдаткамі. Lincoln Navigator прадстаўлены ў двух варыянтах — са стандартнай і павялічанай колавай базай.

У стандартную камплектацыю Lincoln Navigator уваходзіць: чатырохзонавы клімат-кантроль, сістэма MyLincoln Touch, апошняя версія інфармацыйна-забаўляльнай сістэмы Sync 3 з 8-цалёвым сэнсарным экранам, навігацыяй, галасавым кіраваннем і ўдасканаленай аўдыясістэмай з 14-ю дынамікамі. Таксама, усе мадэлі абсталяваныя святлодыёднай падсветкай датчыкаў прыборнай панэлі. Паўнапрывадныя мадэлі дадаткова ўключаюць сістэму дапамогі пры ўздыме і спуску са схілу.[5]

правіць
 
Lincoln Navigator Concept. Аўтасалон у Лос-Анджэлесе, 2016

У 2016 годзе быў прадстаўлены Lincoln Navigator Concept — прататып Navigator’а чацвёртага пакалення — з пад’ёмнымі дзвярыма і раскладнымі прыступкамі па баках.

 
Lincoln Navigator IV

У красавіку 2017 года была прадстаўленая серыйная версія мадэлі чацвёртага пакалення[6]. Прэм’ера адбылася на мотаршоу ў Нью-Ёрку. Аўтамабіль пабудаваны на новай платформе і мае цалкам алюмініевы кузаў. Сілавы агрэгат — мадэрнізаваны 3,5-літровы V6 рухавік EcoBoost магутнасцю 450 к.с. агрэгатаваны з 10-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач.

На мадыфікацыі Extended колавая база павялічана на 25 см, даўжыня кузава — на 30 см і дасягае 5,64 м[7]. Аб’ём багажнага аддзялення за трэцім радам сядзенняў амаль 425 л. Версія таксама атрымала 22-цалёвыя колавыя дыскі замест 20-цалёвых у базавай мадэлі.

Продажы

правіць
Год Продажы ў ЗША
1997 26 834[8]
1998 43 859
1999[9] 39 250
2000 37 923
2001[10] 31 759
2002[11] 30 613
2003 38 742
2004[12] 36 398
2005 25 844
2006[13] 23 947
2007 24 050
2008[14] 14 836
2009[15] 8 057
2010[16] 8 245
2011[17] 8 018
2012[18] 8 371
2013[19] 8 613
2014[20] 10 433
2015[21] 11 964
2016[22] 10 421
2017 10 523[23]
2018 17 839[24]
2019 18 656[25]
2020 15 252[26]
2021 15 631[27]
2022 13 206[28]
2023 17 549[29]

Крыніцы

правіць
  1. Диагноз: гигантомания // Авторевю : часопіс. — 1999. — № 6.(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Navigator меняет курс // Авторевю : часопіс. — 2002. — № 19. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2010. (руск.)
  3. Lincoln Navigator II: брать можно, но осознанно(недаступная спасылка) // abw.by (руск.)
  4. Lincoln Navigator: модернизация о шести цилиндрах Архівавана 26 жніўня 2014. // abw.by (руск.)
  5. Как мы тестировали Lincoln Navigator 2016
  6. В Америке показан новый Lincoln Navigator(недаступная спасылка) // abw.by (руск.)
  7. Внедорожник Lincoln Navigator получил удлиненную на 30 сантиметров модификацию(недаступная спасылка) // abw.by (руск.)
  8. Pickups and sport utility sales continue to climb in the United States (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2013. Праверана 13 чэрвеня 2018.
  9. Ford Motor Company Sets New Full Year U.S. Sales Record. Theautochannel.com.
  10. Ford Motor Company's December U.S. Sales Climb 8.2 Percent(недаступная спасылка). Ford Motor Company. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2011. Праверана 28 ліпеня 2012.
  11. Ford's F-Series Truck Caps 22nd Year in a Row as America's Best-Selling Vehicle With a December Sales Record. Theautochannel.com (17 лістапада 2004).
  12. Ford Achieves First Car Sales Increase Since 1999. Theautochannel.com.
  13. Ford Motor Company 2007 sales(недаступная спасылка) (3 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2009. Праверана 28 ліпеня 2012.
  14. F-Series drives ford to higher market share for third consecutive month (PDF)(недаступная спасылка). Ford Motor Company (5 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2009.
  15. FORD CAPS 2009 WITH 33 PERCENT SALES INCREASE, FIRST FULL-YEAR MARKET SHARE GAIN SINCE 1995 | Ford Motor Company Newsroom(недаступная спасылка). Media.ford.com (5 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2013.
  16. https://web.archive.org/web/20110124044733/http://media.ford.com/images/10031/Dec10sales.pdf
  17. https://web.archive.org/web/20120131003153/http://media.ford.com/images/10031/Dec11sales.pdf
  18. Ford Cars, Utilities and Trucks All Post U.S. Sales Gains in 2012(недаступная спасылка). Media.ford.com (3 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013. Праверана 3 студзеня 2013.
  19. Ford Motor Company Delivers Best Sales Year Since 2006. Media.ford.com (3 студзеня 2014). Праверана 6 студзеня 2014.
  20. Ford Posts Best U.S. December Sales Results since 2005. Media.ford.com (5 студзеня 2015). Праверана 7 студзеня 2015.
  21. New Products Make Ford Best-Selling Brand for Sixth Straight Year. Media.ford.com (5 студзеня 2016). Праверана 7 студзеня 2016.
  22. Ford U.S. December Retail Sales up 5 Percent - a 12-Year High; Ford America's Best-Selling Brand for Seventh Year. media.ford.com (4 студзеня 2017). Праверана 4 студзеня 2017.
  23. Ford SUVs Post Record Sales While F-Series Marks 41 Years as America's Best-Selling Pickup; Ford Achieves 8th Consecutive Year as the Country's Favorite Brand. media.ford.com (3 студзеня 2018). Праверана 13 чэрвеня 2018. (англ.)
  24. Ford Motor Company december 2018 U.S. sales. media.ford.com (3 студзеня 2019). Праверана 10 лютага 2019. (англ.)
  25. F-Series Hits 43rd Straight Year as America’s Best-Selling Pickup; Ford Achieves 10 Straight Years of Leadership as America’s Best-Selling Brand; Lincoln SUV Sales Best in 16 Years (англ.). media.ford.com (6 студзеня 2020). Праверана 10 студзеня 2020.
  26. Truck Customers Make F-Series America’s Best-Selling Pickup For 44 Straight Years; Ford Brand Achieves 11 Straight Years as America’s Best-Selling Brand; Ford Explorer Claims Top Spot in 2020; Luxury Customers Propel Lincoln SUVs to Highest Sales in 17 Years (англ.). media.ford.com (6 студзеня 2021). Праверана 25 студзеня 2021.
  27. Ford Best Selling Automaker in Q4; Becomes No. 2 for Electric Vehicle Sales for 2021; F-Series Best-Selling Truck for 45thYear In Row and Best-Selling Vehicle for 40th straight year; SUV Share Expands (англ.). media.ford.com (5 студзеня 2022). Праверана 6 студзеня 2022.
  28. F-Series Captures America’s Best-Selling Truck Crown For 46th Straight Year; Ford Posts Record Electric Vehicles Sales, Harnesses No. 2 EV Automaker Spot; Ford Expands Total Market Share In 2022 (англ.). media.ford.com (5 студзеня 2023). Праверана 5 студзеня 2023.
  29. "Ford U.S. Sales Rise 7.1% to Nearly 2 Million Vehicles in 2023"(англ.). Ford. 2024-01-04. Праверана 2024-01-30.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць