Карл Аксель Магнус Ліндман

(Пасля перасылкі з Lindm.)

Карл Аксель Магнус Ліндман (шведск.: Carl Axel Magnus Lindman; 6 красавіка 1856, Хальмстад — 21 чэрвеня 1928) — шведскі батанік і мастак, які атрымаў вядомасць за ілюстраваную працу пра паўночную флору «Bilder ur Nordens Flora», апублікаваную ў 1901—1905 гадах.

Карл Аксель Магнус Ліндман
шведск.: Carl Axel Magnus Lindman
Дата нараджэння 6 красавіка 1856(1856-04-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 чэрвеня 1928(1928-06-21)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанічны ілюстратар, птэрыдолаг, батанік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Carl Axel Magnus Lindman на Віківідах
Старонка на Віківідах
Carl Axel Magnus Lindman на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З ранняга дзяцінства Карл рос без бацькі, які памёр у 1857 годзе. У 1864 годзе сям’я пераехала ў Векшэ, дзе Карл пайшоў у пачатковую школу. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, у 1874 годзе Ліндман паступіў ва Упсальскі ўніверсітэт, дзе ў 1878 годзе стаў бакалаўрам батанікі і заалогіі. У 1884 годзе ён стаў ад’юнкт-прафесарам батанікі і доктарам філасофіі.

З 1887 года Ліндман выкладаў прыродазнаўства ў школе Norra Latin у Стакгольме, працаваў у Шведскім музеі натуральнай гісторыі і выконваў абавязкі асістэнта ў Бергіянскім батанічным садзе.

У 1892—1894 гадах Ліндман здзейсніў падарожжа ў Бразілію і Парагвай, пасля чаго вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці. У выніку паездак атрымаў багатыя калекцыі расліннасці Паўднёвай Амерыкі. Апрацаваўшы звесткі, атрыманыя за акіянам, Ліндман апублікаваў вялікую колькасць артыкулаў пра папараці і расліны сямействаў асаковыя, бабовыя, браміліевыя.

З 1896 па 1900 год Ліндман быў настаўнікам сыноў будучага караля Швецыі Густава V.

У 1905 годзе Ліндман быў прызначаны на пасаду прафесара батанікі Шведскага музея натуральнай гісторыі. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся да выхаду на пенсію ў 1923 годзе. У 1913 годзе быў абраны членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук.

Зноскі