MS-DOS (скарачэнне ад Microsoft Disk Operating System) — аперацыйная сістэма, камерцыйны прадукт фірмы «Microsoft». MS-DOS была найбольш часта ўжываемым прадстаўніком сям’і аперацыйных сістэмаў DOS на PC-сумяшчальных камп’ютарах у 1980-х. Паступова была замененая рознымі пакаленнямі аперацыйнай сістэмы «Windows», хаця версіі па «Windows 98» уключна уяўлялі сабой надбудову над MS-DOS.

MS-DOS
Msdos-icon.svg
StartingMsdos.png
Распрацоўшчык Microsoft
Сямейства АС DOS
Першы выпуск 12 жніўня 1981[1]
Апошняя версія 8.0 — 14 верасня 2000
Падтрымлівае платформы Intel 8086 і IBM PC-сумяшчальны камп’ютар
Тып ядра Маналітнае ядро
Інтэрфейс Інтэрфейс каманднага радка
Ліцэнзія Уласніцкая
Стан Гістарычны
Рэпазітар зыходнага коду github.com/microsoft/ms-…
Вэб-сайт microsoft.com/resources/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першае выданне MS-DOS адбылося ў 1981 годзе. Да сканчэння распрацоўкі ў 2000 годзе было выдадзена восем асноўных версій. АС MS-DOS адыграла ключавую ролю ў росце «Microsoft» з кампаніі, якая займалася мовамі праграмавання, у вытворца разнастайнага праграмнага забеспячэння, забяспечыўшы выдатныя даследчыя і маркетынгавыя рэсурсы. Таксама з’яўлялася падмуркам для працы ранніх версій аперацыйнай сістэмы «Windows».

МагчымасціПравіць

Інтэрфейс карыстальнікаПравіць

MS-DOS выкарыстоўвае інтэрфейс загаднага радка і апрацоўку загадных скрыптаў праз свой інтэрпрэтатар загадаў, command.com. Дызайн сістэмы дазваляе з лёгкасцю замяняць інтэрпрэтатар загаднага радка на іншы, напрыклад, 4DOS.

Пачынаючы з версіі 4.0, MS-DOS уключае DOS Shell, кіраўнік файлаў з псеўдаграфічным тэкставым інтэрфейсам карыстальніка, які ўключае меню, раздзельныя вокны, каляровыя тэмы і падтрымку мышы, з выкарыстаннем псеўдаграфікі тэкставага рэжыму.

Выкананне задачПравіць

MS-DOS не распрацоўвалася як шматкарыстальніцкая ці шматзадачная аперацыйная сістэма, але многа намаганняў было зроблена, каб дадаць магчымасці такога кшталту. Сістэмныя выклікі тыпу Terminate and Stay Resident (TSR) першапачаткова былі створаныя для драйвераў прыладаў і плагінаў пашырэнняў. Дадатковыя асяроддзі, такія як TopView і DESQview, спрабавалі прадстаўляць шматзадачнасць, і дасягнулі пэўных поспехаў пазней, з выкарыстаннем рэжыму віртуальнага 8086 працэсара і віртуальнай памяці ў працэсарах Intel 80386 і болей позніх.

Зноскі

  1. MS-DOS: A Brief Introduction Праверана 13 верасня 2017.