«Mastodon»свабоднае праграмнае забеспячэнне для разгортвання[ru] размеркаваных сацыяльных сетак[ru]. У адрозненне ад цэнтралізаваных сацыяльных сетак, створаная вузламі «Mastodon» сетка непадкантрольная адзінаму гаспадару. Адміністратары вузлоў маюць уладу толькі ў межах свайго вузла, а ў выпадку нязгоды карыстальніка з палітыкай адміністрацыі вузла любы карыстальнік можа далучыцца да іншага ўжо існуючага вузла сацыяльнай сеткі ці нават разгарнуць уласны. Вузлы, злучаныя ў агульную сетку, дазваляюць іх карыстальнікам мець зносіны адно з адным[7]. «Mastodon» уваходзіць у склад «Fediverse[ru]» і дазваляе сваім карыстальнікам узаемадзейнічаць з карыстальнікамі іншых адкрытых платформ, якія падтрымліваюць пратакол «ActivityPub[ru]», такіх як «PeerTube[ru]» і «Friendica[ru]»[8].

Mastodon
Выява лагатыпа
Тып вэб-служба[d], размеркаваная сацыяльная сетка[d], сервер і Інтэрнэт-супольнасць[d]
Распрацоўшчык Eugen Rochko[d][1] і Mastodon gGmbH[d]
Напісана на Ruby on Rails[d][4], React[d][4] і Node.js[4]
Мовы інтэрфейсу некалькі моў[d][5]
Першы выпуск 16 сакавіка 2016[2]
Апошняя версія
  • 4.2.8 (23 лютага 2024)[3]
Ліцэнзія GNU Affero General Public License, version 3.0[d][6]
Сайт joinmastodon.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заўвагі правіць

  1. GitHub — 2007. Праверана 15 сакавіка 2024.
  2. Release v.0.1.0 — 2016. Праверана 23 мая 2020.
  3. https://github.com/mastodon/mastodon/releases/tag/v4.2.8 — 2024. Праверана 23 лютага 2024.
  4. а б в README
  5. https://crowdin.com/project/mastodon
  6. LICENSE — 2007.
  7. Выпуск Mastodon 3.0, платформы для создания децентрализованных социальных сетей (руск.). www.opennet.ru (4 кастрычніка 2019). Праверана 9 мая 2020.
  8. Mastodon launches their ActivityPub support, and a new CR!. ActivityPub.rocks. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 20 студзеня 2019.

Спасылкі правіць