Адкрыць галоўнае меню

«МАК-ДО́НЕЛ», «МАК-ДО́НЕЛ ДУ́ГЛАС» (1967—1996), «Мак-Донел Эркрафт карпарэйшн» [англ. McDonnell Aircraft Corporation], колішняя авіяцыйная, авіякасмічная карпарацыя ў ЗША. Заснаваная Дж. Макдонелам як «Самалётная карпарацыя Макдонела» (McDonnell Aircraft Corporation) 6.7.1939. Пасля зліцця з кампаніяй «Дуглас» (а фактычна, пасля набыцця Макдонелам кампаніі Дугласа) была названа «Макдонел Дуглас карпарэйшн» (McDonnell Douglas Corporation). Пасля спаду ў 1970-х, і кароткатэрміновага ўздыму ў 1980-х[1], у т.л. набыцця кампаніі «Верталёты Хьюза» (Hughes Helicopters) у 1984, пачала несці значныя фінансавыя страты ў пач. 1990-х. Куплена «Боінгам» цалкам за 13 млрд. USD рынк. вартасці (15.12.1996).

McDonnell Douglas
Тып самалётабудаўнічае прадпрыемства[d] і вытворца ваеннай тэхнікі[d]
Заснаванне 1967
Скасавана 1997
Пераемнік Boeing
Заснавальнікі James Smith McDonnell[d] і Donald Wills Douglas, Sr.[d]
Размяшчэнне
Галіна авіякасмічная прамысловасць[d], авіяцыйная прамысловасць[d] і машынабудаванне
Прадукцыя верталёт
Колькасць супрацоўнікаў
  • 63 000 чал.
Матчына кампанія Boeing
Даччыныя кампаніі UGS Corp.[d]
Сайт mdc.com(англ.) 

Першы серыйны прадукт: самалёт FH-1 «Фантом» (1945). Вядомыя прадукты: самалёты XF-85 «Гоблін», F2H «Баншы», F3H «Дэман», F-101 «Вуду», F-4 «Фантом II», ЗР «Талас». Серыі КА «Меркуры» і «Джэмінай». Пасля 1967: ваен. самалёты F-15, пасаж. самалёты DC-9, DC-10, ракета-носьбіт «Дэльта», AV-8 «Харыер» (па ліцэнзіі). Супольна з «Нортрапам»: F-18 «Хорнет».

Зноскі

  1. 140 тыс. работнікаў у 1967, 57 тыс. у 1976, 132 тыс. у 1990.