Moon Landing — чацвёрты студыйны альбом брытанскага спевака і аўтара песень Джэймса Бланта, які ўбачыў свет 18 кастрычніка 2013 года. Ён з’яўляецца працягам альбома Some Kind of Trouble, які быў выпушчаны ў 2010 годзе. У альбом увайшоў матэрыял за тры гады творчасці Бланта. Прадзюсарамі альбома сталі Том Ротрак, Стыў Мак, Стыў Робсан, Дэн Уілсан, Раян Тэдэр.

Moon Landing
Студыйны альбом Джэймс Блант
Дата выпуску 2013
Запісаны 2012-2013
Жанр поп-рок, фолк-рок
Прадзюсар Том Ротрак
Мова песень Англійская
Лэйбл Custard, Atlantic
Храналогія Джэймс Блант
Some Kind of Trouble
(2010)
Moon Landing

Першы сінгл з альбома Bonfire Heart дэбютаваў на 6-ым месцы ў UK Singles Chart, і здолеў падняцца да 4-га месца. У Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі сінгл узначаліў чарты.

15 верасня 2014 года было аб’яўлена, што альбом будзе перавыдадзены пад назвай Moon Landing: Apollo Edition, туды таксама войдуць 5 новых песень Бланта. Выхад яго плануецца на 3 лістапада 2014 года.

Трэк-ліст правіць

Стандартнае выданне
НазваАўтарПрадзюсар(ы) Працягласць
1. «Face the Sun» Джэймс Блант, Стыў РобсанТом Ротрак 4:03
2. «Satellites» Блант, Клод Келі, Стыў МакТом Ротрак 3:12
3. «Bonfire Heart» Блант, Раян ТэдэрТэдэр 3:58
4. «Heart to Heart» Блант, Даніэль Паркер, Робапоп (Даніэль Амеліё)Тэрэфе, Робапоп 3:29
5. «Miss America» Блант, Уэйн Гектар, МакТом Ротрак 3:07
6. «The Only One» Блант, Гектар, МакТом Ротрак 3:41
7. «Sun on Sunday» Блант, Келі, МакТом Ротрак 3:18
8. «Bones» Блант, Гектар, МакТом Ротрак, Мак 2:53
9. «Always Hate Me» Блант, Амар МалікТом Ротрак 3:37
10. «Postcards» Блант, Гектар, МакТэрэфе 4:46
11. «Blue on Blue» Блан, Стыў МакЭванТэрэфе 3:53

Прома-тур правіць

У падтрымку альбома Джэймс Блант даў сусветны тур, падчас якога выступіў і ў Мінску[1].

Зноскі

Спасылкі правіць