Джэймс Хіліер Блант (англ.: James Blunt, сапраўднае імя James Hillier Blount, нар. 22 лютага 1974) — англійскі спявак, музыкант і аўтар.

Джэймс Блант
James Blunt
James-Blunt3 (cropped).jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Джэймс Хіліер Блант
Дата нараджэння 22 лютага 1974(1974-02-22) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Бацька: Charles Blount[d][1]
Маці: Jane Ann Farran Amos[d][1]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі вакаліст
кампазітар
Пеўчы голас тэнар
Інструменты гітара, фартэпіяна і голас[d]
Жанры поп-рок, софт-рок
Лэйблы Custard, Atlantic
www.jamesblunt.com
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Раннія гадыПравіць

Джэймс нарадзіўся ў сям’і патомнага ваеннага брытанскага палкоўніка Чарльза Бланта (Blount) і яго жонкі Джэйн. Дзяцінства яго прайшло ў Англіі, на Кіпры і ў Германіі, дзе служыў бацька, афіцэр Корпуса армейскай авіяцыі. Цяга бацькі перадалася сыну, і ў 16 гадоў Джэймс атрымаў ліцэнзію пілота. Джэймс паступіў у Брыстольскі ўніверсітэт на факультэт авіябудаўніцтва. Пасля яго заканчэння ён быў павінен не менш 4 год адслужыць у войску.

Служба ў армііПравіць

Джэймс прайшоў падрыхтоўку ў Каралеўскай Ваеннай Акадэміі Сандхёрст, быў малодшым лейтэнантам у палку Life Guards Дварцовай кавалерыі, дзе даслужыўся да звання капітана. У 1999 годзе пад час бамбардзіровак Югаславіі Блант камандаваў танкавым падраздзяленнем у войсках НАТО на македона-югаслаўскай мяжы. Джэймс звольніўся з арміі 1 кастрычніка 2002 года.

Нараўне з прадстаўнікамі каралеўскай сям’і з’яўляецца Ганаровым гвардзейцам.

Дадатковая інфармацыяПравіць

Джэймс — выдатны спартсмен, у арміі ён быў капітанам каманды па горным лыжам. Як і ўсе англічане, ён любіць футбол. Яго любімы клуб — Чэлсі. У Джэймса маецца дом непадалёк ад хатняга стадыёна Чэлсі — Стэмфард Брыдж.

Музычная кар’ераПравіць

Усё пачалося з таго, што Джэймс вырашыў навучыцца гуляць на піяніна. Потым яго ўзялі ў школьны мюзікл. Ён любіў слухаць Queen і Dire Straits. У 14 гадоў ён падбіраў на гітары мелодыі Нірваны (Nirvana), а ў хуткім часе пачаў пісаць свае ўласныя песні.

У 2002 годзе, узяўшы некалькі дэмазапісаў вельмі сумніўнай якасці, Джэймс пакінуў армію, каб прысвяціць увесь свой час музыцы. Ён сабраў на дэма свае лепшыя песні і на працягу некалькіх месяцаў сумеў заключыць дамову на менеджмент і запіс альбома. Джэймсу пашчасціла сустрэцца з Ліндай Перы, аўтарам песен і прадзюсерам шматлікіх музыкантаў, сярод якіх Пінк і Крысціна Агілера.

Неўзабаве ён падпісаў кантракт з яе гуказапісваючай студыяй Custard Records.

Урэшце, у 2003 годзе, Джэймс Блант паехаў у Каліфорнію запісваць свой першы альбом. Па начах ён прападаў у начных клубах, а днём увесь свой час прысвячаў працы над пластынкай разам з Томам Ротракам, прадзюсерам Элтана Джона.

Пасля аглушальнага поспеху балады «You’re Beautiful» крытыкі пачалі параўноваць Джэймса Бланта з самім Элтанам Джонам.

Джэймс Блант устанавіў новы сусветны рэкорд вышыні, на якой калі-небудзь адбываліся канцэрты. Як паведамляе The Sun, 29 чэрвеня 2010 г. спявак адыграў акустычны канцэрт на борце Boeing 767 на вышыні 42000 футаў, ці амаль 13 кіламетраў.

У маі 2013 года Джэймс скончыў запіс 3-га студыйнага альбома Some Kind of Trouble, прадзюсерам якога стаў Том Ротрак, які працаваў з ім над першымі двума пласцінкамі — Back To Bedlam і All The Lost Souls. 4-ты альбом пад назвай Moon Landing выйшаў у кастрычніку 2013 года.

16 верасня 2014 выйшаў сінгл «When I Find Love Again», які з'яўляецца першым сінглам з перавыдаваемага альбома «Moon Landing: Apollo Edition», выхад якога плануецца на 3 лістапада 2014 года.

5 кастрычніка 2014 года Джэймс Блант упершыню даў канцэрт у Мінску[2].

ДыскаграфіяПравіць

Студыйныя альбомыПравіць

Год Назва Пазіцыі Продажы
U.S. UK IE FR AT DE IT NL BEL CH AU
2004 Back to Bedlam 2 1 1 2 1 1 5 2 1 1 1
  • BPI certification: 10x platinum[3]
  • RIAA certification: 2x platinum[4]
2007 All the Lost Souls
  • Выпуск: 17 верасня 2007
  • Выдаўцы: Custard, Atlantic
  • Фармат: CD, digital download
7 1 1 1 1 1 1 2 4 1 1
  • BPI certification: 2x platinum[5]
  • RIAA certification: Gold[4]
2010 Some Kind of Trouble
  • Выпуск: 8 лістапада 2010
  • Выдаўцы: Custard, Atlantic
  • Фармат: CD, digital download
- - - - - - - - - - -
  • Усяго:
  • У ЗША:
  • BPI certification:
  • RIAA certification:
2013 Moon Landing
  • Выпуск: 18 кастрычніка 2013
  • Выдаўцы: Custard, Atlantic
  • Фармат: CD, digital download
- - - - - - - - - - -
  • Усяго:
  • У ЗША:
  • BPI certification:
  • RIAA certification:
2017 The Afterlove
  • Выпуск: 24 сакавіка 2017
  • Выдаўцы: Atlantic
  • Фармат: CD, digital download
- - - - - - - - - - -
2019 Once Upon a Mind
  • Выпуск: 25 кастрычніка 2019
  • Выдаўцы: Atlantic
  • Фармат: CD, digital download
- - - - - - - - - - -

Кампіляцыі і канцэртыПравіць

Год Назва Пазіцыі Продажы
U.S. UK IE FR AT DE IT NL BEL CH AU
2006 Chasing Time: The Bedlam Sessions[A] - 1 - 8 1 1 1 17 1 2 1
  • У Вялікабрытаніі: 100 тыс.[6]

Зноскі

СпасылкіПравіць