Адкрыць галоўнае меню

NGe

Гурт NGe, альтэрнатыўны рок

NGeбеларускі гурт, прадстаўнік альтэрнатыўнага року.

NGe
NGe.JPG
Гурт NGe на прэзентацыі EP "Дзіўны час", 2014
Асноўная інфармацыя
Жанр Альтэрнатыўны рок
Рок
Гады 2008 — па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Беларуская
Руская
Склад Вольга Баразна
Ягор Кашура
Аляксандр Жыгалаў
Уладзімір Макарэвіч
Павел Заяц
Былыя
ўдзельнікі
Антон Аленіч
Афіцыйны сайт

Гурт NGe быў створаны ў 2008 годзе ў горадзе Мінску трыма студэнтамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У першапачатковы склад уваходзілі: Ягор Кашура (гітара), Аляксандр Жыгалаў (гітара), Антон Аленіч (бас-гітара). Неўзабаве да гурта далучыўся ударнік Павел Заяц.[1][2]

Назва калектыву не паддаецца тлумачэнню: час ад часу яе значэнне змянялася; зараз жа NGe - проста спалучэнне літар і гукаў.[3]

Спачатку рэпертуар NGe складаўся пераважна з кавер-версій гуртоў Black Sabbath, Metallica, System of a Down, Scorpions. Па меры з'яўлення ўласных кампазіцый паўстала пытанне аб пастаянным вакалісце. Да гурта далучылася Вольга Баразна, якая разам з Ягорам Кашурай таксама з'яўляецца аўтарам тэкстаў песень калектыву. У гэтым складзе гурт выступіў на некалькіх фестывалях і конкурсах.

У 2010 годзе Антон Аленіч пакінуў калектыў. На працягу гэтага года праз NGe прайшло некалькі бас-гітарыстаў. У 2011 годзе з прыходам Уладзіміра Макарэвіча склад гурта стабілізаваўся.[4]

NGe удзельнічаюць у фестывалях, якія лічаць для сябе знакавымі: «Rock Smena» (Масква, 20.05.2012, арганізаваны гуртом Lumen і кампаніяй Sennheiser), «Emergenza» (Мінск, 04.05.2014), «Суседні мір» (Мінск, 31.05.2014), «Амбасовішча» (Мінск, 28.08.2014).[5][6]

Адначасова наспявала патрэба ў студыйным увасабленні ўласнага матэрыялу. З 2013 года з’яўляюцца EP і сінглы, якія, нягледзячы на ​​невялікі аб'ём (ад 1 да 5 кампазіцый), тым не менш, маюць канцэптуальнасць, якая, у сваю чаргу, вызначаецца двума характэрнымі рысамі творчасці гурта, непарыўна звязанымі паміж сабой - філасафічнасцю ды інтэртэкстуальнасцю. Абедзве гэтыя рысы знайшлі адлюстраванне ў прэс-рэлізах да EP і сінглаў [7][8][9][10], а таксама ў радыёперадачах, якія выйшлі на рэспубліканскім «Радыё Сталіца» - «Бліжэй да зорак»[11][12] і «Крок да рока», у якіх удзельнікі калектыву даюць тлумачэнне сваім кампазіцыям.

Сваю музычную стылістыку ўдзельнікі калектыву вызначаюць ўсёахопным тэрмінам «альтэрнатыўны рок».[13]

У 2016 годзе музыканты прадставілі дэбютны альбом «Мы»[14].

Змест

Дыскаграфія і відэаграфіяПравіць

ВідэаграфіяПравіць

  • «Ждать тебя», 2014[19]
  • «Толькі мы», 2016

Зноскі

  1. "Белорусская РОК-группа NGe"
  2. NGe, альтернатыўны рок
  3. Профіль гурта NGe на старонцы фестываля "Окна открой"
  4. Профіль гурта NGe на старонцы фестываля "Окна открой"
  5. "Новая "Красная Шапочка": премьера клипа группы NGe TUT" | AFISHA.TUT.BY
  6. NGe, альтернатыўны рок
  7. NGe — Дзіўны час | Musecube. Территория творческой свободы.
  8. "Группа NGe презентует антиутопический сингл" | Ultra-Music
  9. "Группа NGe выпустила новый мини-альбом" | Ultra-Music
  10. Группа NGe констатирует "Дзіўны час" (+слушать) | Experty.by — беларуская музыка
  11. Бліжэй да зорак. Радыё Сталіца. | Радыё Беларусі
  12. Бліжэй да зорак. Радыё Сталіца, 24.10.2014. Гость – Ольга Борозна | Радио Беларуси
  13. NGe, rock/alternative
  14. 14,0 14,1 NGe прадставілі дэбютны альбом (+слухаць) / Experty.by
  15. «Зачем», EP | Bandcamp - Discover amazing new music and directly support the artists who make it
  16. «Комната 101», сінгл | Bandcamp - Discover amazing new music and directly support the artists who make it
  17. «Толькі мы», сінгл | Яндекс.Музыка
  18. Группа NGe констатирует "Дзіўны час" (+слушать) / Experty.by
  19. Кліп на песню «Ждать тебя» | YouTube

СпасылкіПравіць