Netscape Navigator — прапрыетарны вэб-браўзер, створаны кампаніяй Netscape Communications Corp у 1994 годзе.

Netscape Navigator
Выява лагатыпа
Тып браўзер
Распрацоўшчык Netscape[d] і AOL
Першы выпуск 15 снежня 1994
Апошняя версія
  • 9.0.0.6 (28 лютага 2008)
Сайт archive.netscape.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На працягу 1990-х Netscape Navigator заставаўся тэхнічным лідарам сярод вэб-браўзераў. Netscape прадставіла ў 1994 годзе паказ вэб-старонак на ляту — тэкст і графіка з’яўляліся на экране па меры спампоўкі вэб-старонкі. Ранейшыя вэб-браўзеры не паказвалі старонку, пакуль уся графіка на ёй не была спампавана — карыстальнік бачыў пустую старонку на працягу некалькіх хвілін. Інавацыямі Netscape Navigator былі таксама файлы cookie, фрэймы,[1] аўтаматычная канфігурацыя проксі-сервераў[2] і JavaScript.

Браўзер быў даступны для шырокага спектру аперацыйных сістэм: Windows (3.1, 95, 98, NT), Macintosh, Linux, OS/2,[3] многіх версій Unix, уключаючы OSF/1, Sun Solaris, BSD — і выглядаў і працаваў амаль аднолькава на кожнай з іх.

Netscape Navigator дамінаваў на рынку браўзераў у 1990-х гадах, аднак у выніку так званай першай вайны браўзераў — у тым ліку антыканкурэнтнага выкарыстання ў Windows браўзера Internet Explorer — страціў сваю ролю. Доля Netscape Navigator на рынку была больш за 90 працэнтаў у сярэдзіне 1990-х і паступова зменшылася да менш чым аднаго працэнта ў 2006 годзе.

28 снежня 2007 года распрацоўка браўзера была спынена, падтрымка з абнаўленнямі бяспекі працягвалася да 1 сакавіка 2008 года.

Спадчына

правіць

Найвялікшым укладам Netscape у Інтэрнэт з’яўляецца мова праграмавання JavaScript. Яе выніковая спецыфікацыя ECMAScript паводле Ecma International дазволіла падтрымліваць JavaScript некалькімі браўзерамі і выкарыстоўваць яго ў якасці міжбраўзернай мовы сцэнарыяў доўга пасля таго, як Netscape Navigator выйшаў з ужытку.

Іншым прыкладам з’яўляецца тэг FRAME, які быў уключаны ў афіцыйныя вэб-стандарты, такія як спецыфікацыя «HTML 4.01 Frameset».

У часопісе PC World за 2007 год Netscape Navigator быў названы «найлепшым тэхнічным прадуктам усіх часоў» з-за яго ўплыву на Інтэрнэт.[4]

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Ladd, Eric. Using HTML 3.2, Java 1.1, and CGI; Ch. 13, Frames. Архівавана з першакрыніцы 30 October 2007.
  2. Navigator Proxy Auto-Config File Format. dead. Архівавана з першакрыніцы 18 December 2006.
  3. Watson, Dave. A Quick Look at Netscape. live. The Southern California OS/2 User Group (21 ліпеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 16 July 2011.
  4. The 50 Best Tech Products of All Time. live. PCWorld (2 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 6 September 2015.