North American Aviation
«Норт-Аме́рыкан Авіе́йшн» (англ.: North American Aviation), колішняя авіяцыйная і авіякасмічная кампанія ў ЗША, заснаваная Клементам Кізам (снежань 1928). Кампанія існавала самастойна да сакавіка 1967 года, калі аб’ядналася з кампаніяй «Роквел», утвараючы «Норт-Амерыкан-Роквел».
North American Aviation | |
---|---|
Заснаванне | 6 снежня 1928 |
Скасавана | 22 верасня 1967[1] |
Прычына скасавання | зліццё |
Пераемнік | Норт-Амерыкан-Роквел[1] і Boeing |
Заснавальнікі | Clement Melville Keys[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | самалётабудаўнічае прадпрыемства[d] і авіяцыйная прамысловасць[d] |
Прадукцыя | ваенныя і навучальныя самалёты, ракеты, ракетныя рухавікі |
Даччыныя кампаніі | Rocketdyne |
Кампанія пачала існаванне як авіяцыйная холдынгавая, пасля выпуску Закону аб авіяпошце (1934) была падзеленая. Адна з аддзеленых частак, якая захавала назву холдзінга, была ачоленая Дж. Х. Кіндэльбергерам, перапрафіляваная на выпуск лятальных апаратаў, і перамешчаная ў паўднёвую Каліфорнію.
Падчас 2-й сусветнай вайны кампанія выпусціла рад удалых і шырокаўжываных канструкцый (T-6, B-25, P-51). Пасля вайны справы кампаніі пагоршыліся, колькась занятых паменшала з ваеннага піку 91 да 5 тысяч (1946), а колькасць заказаў з 8 (1945) да 24 (1946) тысяч. Аднак, кампанія хутка акрыяла (аб’ёмы продажаў у канцы 1952 перавысілі 315 млн. USD), і выпусціла рад удалых і вядомых узораў рэактыўных баявых самалётаў (AJ, B-45, F-86, F-100), пашырыла вытворчыя магутнасці на былыя заводы кампаній «Кёрціс-Райт» (Каламбас, Агая) і «Кансалідэйтад-Валці» (Даўні, Каліфорнія), пабудавала новы завод у Даўні (1948). Структура кіраўніцтва, якая была прынятая ў чэрвені 1948 года, захоўвалася да 1980-х гадоў — прэзідэнт (CEO з 1960) Лі Атвуд, старшыня і CEO Кіндэльбергер.
У 1955 годзе было ўтворана аддзяленне па выпуску вадка-паліўных ракет «Рокетдайн», а Аддзяленне распрацоўкі ракет было ператворана ў Аддзяленне касмічных і інфармацыйных сістэм (1960). Аддзяленне «Аўтанецікс» засяродзілася на выпуску сістэм навядзення. У 1950-х гадах выпуск асноўных тыпаў баявых рэактыўных самалётаў скараціўся, шэраг урадавых заказаў (м. інш., КР «Наваха») быў скасаваны. Пасля канца 1950-х гадоў і завяршэння праграм выпуску F-100 і A-5 вялікія рэактыўныя баявыя самалёты кампаніяй не выпускаліся.
З 1960 года кампанія засяродзілася на ўдзеле ў касмічнай праграме ЗША, атрымліваючы кантракты на выпуск месяцавага модулю КК «Апалон» (1961) і значны ўдзел у выпуску ракеты-носьбіта «Сатурн-5». Тэхнічныя і кіраўнічыя цяжкасці, напатканыя кампаніяй у час выканання гэтых заказаў, абумовілі яе зліццё, прапанаванае яшчэ раней, з «Роквелам» у сакавіку 1967 года. Новая кампанія атрымала назву «Норт-Амерыкан-Роквел», і была купленая ў 1996 годзе «Боінгам».
Першыя прадукты: самалёты GA-15 і GA-16, BC-1 (першы баявы самалёт).
Некаторыя вядомыя і шырокаўжываныя прадукты: самалёты O-47, NA-16/BT-9, SNJ/T-6 «Тэксан»/«Харвард», B-25 «Мічал», P-51/F-51 «Мустанг», P-82/F-82 «Твін Мустанг»; AJ «Сэвідж», B-45 «Тарнада», F-86 «Сейбар», F-100 «Супер Сейбар», A-5 «Віджылент», T-2 «Бакай», T-39, OV-10 «Бронка», X-15; удзел у акетна-касмічных праграмах «Апалон» і «Сатурн-5».
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме North American Aviation