Novum Testamentum Graece
Novum Testamentum Graece — лацінская назва арыгінальнай грэчаскамоўнай версіі Новага Запавету. Першым друкаваным выданнем стала Камплютэнская паліглота кардынала Франсіска Хіменеса дэ Сіснераса, надрукаваная ў 1514, якая, аднак, пабачыла свет толькі ў 1520. За гэты час у 1516 сваю версію грэчаскага Новага Запавету выдаў Эразм Ратэрдамскі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/Eberhard_Nestle.jpg/150px-Eberhard_Nestle.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/84/KurtAland_2.jpg/150px-KurtAland_2.jpg)
У цяперашні час пад Novum Testamentum Graece звычайна маюць на ўвазе выданне Nestle-Aland, названае так паводле прозвішчаў даследчыкаў, якія ўзначальвалі крытычную працу па рэдагаванні. У наш час выйшла ўжо 28-е яго перавыданне, скарочана NA28. Тэкст «Нестле-Аланда» — асноўная крыніца большасці сучасных перакладаў Новага Запавету, а таксама стандарт для акадэмічнай працы па вывучэнні Новага Запавету.