Франсіска Хіменес дэ Сіснерас
Кардынал Франсі́ска Хімéнес дэ Сіснéрас (ісп.: Francisco Jiménez de Cisneros; 1436 — 8 лістапада 1517) — глава іспанскай царквы, вялікі інквізітар, давераны саветнік Фердынанда Каталіка.
Франсіска Хіменес дэ Сіснерас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Gonzalo Jiménez de Cisneros | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | архібіскупства Таледа[d] | ||||||
Папярэднік | Pedro González de Mendoza[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, перакладчык, каталіцкі святар, inquisitor, пісьменнік, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
1436[1] |
||||||
Смерць |
8 лістапада 1517[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЮрыст, ён атрымаў адукацыю ў адным з лепшых цэнтраў юрыдычнай думкі Еўропы — у Саламанкскім універсітэце, доўгі час жыл у Рыме. Вярнуўшыся на радзіму, прыняў сан святара, уступіў у ордэн францысканцаў.
Адукаванасць і рэлігійная стараннасць адкрылі яму шлях да пасады духоўніка Ізабелы, кафедры Таледскага архібіскупа — прымаса іспанскай царквы і пасады канцлера Кастыльскага каралеўства, а з 1507 года — сану кардынала.
Разумеючы неабходнасць умацавання аўтарытэту царквы, ён правёў расследаванні паводзінаў кліру і манахаў, бязлітасна выганяючы тых, хто не выконваў зарокаў, парушаў запаведзі і не быў «узорам святога жыцця».
Кіруючыся ўвагай да ўнутранай рэлігійнасці, Сіснерас патрабаваў не фармальнага, а шчырага і сапраўднага служэння Богу і царкве. У рэчышчы павеваў эпохі ён аддаўся навуковаму вывучэнню Бібліі, і ў 1514—1517 гадах была завершана арганізаваная ім праца над Камплютэнскай паліглотай — тэкстам Свяшчэннага Пісання на старажытнаяўрэйскай, грэчаскай і лацінскай мовах, над якімі працавалі лепшыя знаўцы старажытнасцей, гуманісты Х. дэ Вергара, Антоніа дэ Небрыха, П. Каранель і іншыя, што дазволіла ўбачыць біблейскія тэксты без пазнейшых скажэнняў.
У 1499 годзе кардынал Сіснeрас заснаваў універсітэт (лат. Praeclarissima Complutensi Universitate) у горадзе Алькалa-дэ-Энaрэс, які насіў назва Камплутум (лат. Complutum) у часы Рымскай імперыі. Універсітэт быў перакладзены ў Мадрыд у 1836 годзе, а ў 1970 яму было прысвоена назва Мадрыдскі ўніверсітэт Камплутэнсэ (ісп.: Universidad Complutense de Madrid). У гонар яго заснавальніка на эмблеме ўніверсітэта намаляваны лебедзь (ісп.: cisne).
У 1500—1502 гадах выдаў перакладзеныя на латынь набажэнскія кнігі старажытнага масарабскага абраду і дамогся яго захавання ці ўвядзенні ў Таледа, Саламанцы і Вальядалідзе.
Рэлігійная няцерпнасць Сіснераса прыводзіла шмат людзей на касцёр інквізіцыі, тым больш, што з 1507 года ён займаў пасаду вялікага інквізітара. Ужо ў Гранадзе ён звярнуўся да гвалтоўнай хрысціянізацыі мусульман, а пазней у Паўночнай Афрыцы мячом звяртаў маўраў у каталіцтва, асабіста ўдзельнічаючы ў арганізаваным ім паходзе. Гл. Марыскі.
Дзейнасць Сіснераса не прайшла дарма. Магутная іспанская царква, узмоцненая інквізіцыяй, надоўга стала непарушнай апорай абсалютысцкага дзяржавы, якая складвалася ў Іспаніі, і каталіцтва ў Еўропе. Іспанскія тэолагі мелі ролю ідэолагаў на Трыдэнцкім саборы.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г NNDB — 2002.
- ↑ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/303923/Francisco-Cardinal-Jimenez-de-Cisneros
- ↑ а б Хименес де Сиснерос Франсиско // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
правіць- Інфармацыя (англ.)