Трыдэнцкі сабор
Трыдэ́нцкі сабо́р — XIX Усяленскі сабор, які адкрыўся 13 снежня 1545 года ў Трэнта (лац.: Tridentum) па ініцыятыве Папы Паўла III, галоўным чынам ў адказ на Рэфармацыю, і закрыўся там жа 4 снежня 1563 года, ў пантыфікат Пія IV. Быў адным з найважнейшых сабораў ў гісторыі Каталіцкага Касцёла, так як ён збіраўся для таго, каб даць адказ рэфармацыйнаму руху.
На саборы, акрамя іншага, адбылося пацвярджэнне Нікейскага сімвала веры, лацінскага перакладу Бібліі («Вульгаты»), прыняцце другакананічных кніг ў Біблію і Трыдэнцкага катэхізіса. Вялікае месца было нададзена сакрамэнту еўхарыстыі. Усяго было прынята 16 дагматычных пастаноў, якія пакрылі большую частку каталіцкай дактрыны. Колькасць Айцоў сабора (біскупаў і прэлатаў з правам голасу), якія ўдзельнічалі ў яго працы, вагалася: на першай сесіі прысутнічалі 34, а на дваццаць пятай і апошняй — 215. Ім дапамагалі тэолагі-кансультанты, сярод якіх былі знакамітыя дамініканцы Катарына і Сота, езуіты Лайнес і Сальмерон. Былі таксама запрошаныя пратэстанцкія багасловы, але яны адмовіліся прыняць удзел ў дэбатах.
Разгледжаная канцэпцыя | Сесія | Дата | Канонаў | Пастаноў |
---|---|---|---|---|
Свяшчэннае пісанне | 4 | 8 красавіка 1546 | няма | 1 |
Першародны грэх | 5 | 7 чэрвеня 1546 | 5 | 4 |
Боская ласка | 6 | 13 студзеня 1547 | 33 | 16 |
Сакраманты | 7 | 3 сакавіка 1547 | 13 | 1 |
Хрышчэнне | 7 | 3 сакавіка 1547 | 14 | няма |
Канфірмацыя | 7 | 3 сакавіка 1547 | 3 | няма |
Еўхарыстыя | 13 | 11 кастрычніка 1551 | 11 | 8 |
Пакаянне | 14 | 15 лістапада 1551 | 15 | 15 |
Сабораванне | 14 | 4 лістапада 1551 | 4 | 3 |
Еўхарыстыя | 21 | 16 чэрвеня 1562 | 4 | 3 |
тое ж | 22 | 9 верасня 1562 | 9 | 4 |
Манаскія ордэны | 23 | 15 ліпеня 1563 | 8 | 3 |
Шлюб | 24 | 11 лістапада 1563 | 12 | 1 |
Чысцец | 25 | 4 снежня 1563 | няма | 1 |
Культ святых | 25 | 4 снежня 1563 | няма | 3 |
Індульгенцыі | 25 | 4 снежня 1563 | няма | 1 |
Пастановы сабора былі пацверджаны 26 студзеня 1564 года ў буле «Benedictus Deus».
Спасылкі
правіцьТрыдэнцкі сабор на Вікісховішчы |