Вячэрніцы

(Пасля перасылкі з Nyctalus)

Вячэ́рніцы (Nyctalus) — род млекакормячых жывёл сямнйства гладканосых (звычайных) лятучых мышэй атрада рукакрылыя. Адрозніваецца 7 відаў.

Вячэрніцы
Nyctalus noctula.jpg
Рыжая вячэрніца (Nyctalus noctula)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nyctalus Bowdich, 1825

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  631384
NCBI  51299
EOL  103501
FW  40679

Даўжыня цела да 10,4 см, хваста да 6,5, перадплечча да 6,9 см. Маса да 76 г. Вушы круглаватыя, тоўстыя, сабраныя ў складкі. Крылы вузкія, доўгія, завостраныя на канцах. Поўсць густая, шаўкавістая, зверху ад рыжага да карычневага колеру, знізу свяглейшая.

Пашыраны ў Еўропе, Сярэдняй, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Жывуць у шыракалістых і мяшаных лясах. На Беларусі 3 віды, найбольш пашырана вячэрніца рыжая, селіцца ў старых высакастволых лясах, парках, гаях, старых садах; вячэрніца гіганцкая і вячэрніца малая занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Кормяцца на змярканні і на досвітку насякомымі. У прыплодзе 1 — 2 дзіцянят.

Робяць далёкія сезонныя міграцыі.

ЛітаратураПравіць

  • Вячэрніцы // БелЭн у 18 т. Т. 4. — Мн., 1997.