OMV (па-нямецку Österreichische Mineralölverwaltung AG) — аўстрыйская нафтавая кампанія, найбуйнейшая ў Цэнтральнай Еўропе. Штаб-кватэра — у Вене.

Österreichische Mineralölverwaltung AG
Bild-OMV-01.jpg
Тып Aktiengesellschaft[d][1]
Лістынг на біржы Wiener Boerse AG[d][1]
Заснаванне 1956
Размяшчэнне
Галіна нафтавая прамысловасць[1]
Прадукцыя нафта
Абарот
  • 19 260 000 000 € (2016)[1]
Аперацыйны прыбытак
Чысты прыбытак € 1,5 млрд (2005 год)
Актывы
Капіталізацыя
Колькасць супрацоўнікаў
Даччыныя кампаніі OMV Česká republika[d][1], OMV Petrom[d][1], Petrol Ofisi[1], Gas Connect Austria[d][1] і OMV Gas Marketing & Trading[d][1]
Сайт omv.com(англ.)

ГісторыяПравіць

Кампанія заснавана ў 1956 годзе. У 1985 годзе кампанія пачала першы замежны праект у Лівіі.

У 2006—2010 гадах OMV вяла бізнес у Расіі: ёй належалі долі ў шэрагу кампаній, якія мелі ліцэнзіі на разведку і здабычу вуглевадародаў у Саратаўскай вобласці і рэспубліцы Комі. У 2010 годзе кампанія пазбавілася ад расійскіх актываў.[2]

Зліцці і паглынанніПравіць

У 2004 годзе OMV набыла 51 % акцый румынскай нафтагазавай кампаніі Petrom[3].

Уласнікі і кіраўніцтваПравіць

Дзяржаўная кампанія OIAG валодае 31,5 % акцый OMV, 50,9 % знаходзяцца ў вольным звароце. Таксама аўстрыйскі гігант валодае 95,75 % акцый турэцкай нафтагазавай кампаніі Petrol Ofisi.

 
Нафтаперапрацоўчы завод OMV у Швэхату, побач з Венай

ДзейнасцьПравіць

Кампанія ажыццяўляе разведку і здабычу нафтапрадуктаў (на 2010 год) у 17 краінах свету (Цэнтральная Еўропа, Паўночная Афрыка, Блізкі Ўсход, Каспійскі рэгіён, Аўстралія, Новая Зеландыя). Дзённая здабыча OMV — 317 тысяч барэляў у нафтавым эквіваленце. OMV належаць газаправоды працягласцю 2000 км, кампанія прадае ў год каля 40 млрд кубаметраў газу. Запасы кампаніі складаюць (разам з румынскай Petrom) 1,21 млрд барэляў нафтавага эквіваленту.[2][3]

У 2005 годзе здабыча нафты і газу склала 44,3 млн барэляў нафтавага эквіваленту, заводы кампаніі перапрацавалі 16,4 млн тон нафты.

Колькасць персанала — 5,2 тыс. чалавек (2006 год), разам з Petrom — 35,8 тыс. чалавек. У 2005 годзе выручка склала 15,58 млрд еўра, чысты прыбытак — 1,5 млрд еўра.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.omv.com/SecurityServlet/secure?cid=1255774724505&lang=en&swa_id=426192222530.86884&swa_site=
  2. а б Аўстрыйская OMV сышла з расійскага рынку // oilexp.ru (Праверана 7 верасня 2010)
  3. а б OMV company profile Архівавана 2 снежня 2008., oilvoice.com (Праверана 14 красавіка 2009)

СпасылкіПравіць