Oracle
Oracle (Oracle Corporation) — амерыканская транснацыянальная тэхналагічная карпарацыя. Станам на 2020 год была трэцяй па даходах IT-кампаніяй у свеце.[7] Уваходзіць у спіс Forbes Global 2000, станам на 2023 год займала ў ім 80 месца. [8] Oracle займаецца выпускам сістэм кіравання базамі даных, воблачнымі вылічэннямі і праграмнага забеспячэння для бізнеса, такога як ERP- і CRM-сістэмы. Найбольш вядомы прадукт кампаніі — Oracle Database, які кампанія выпускае з моманту свайго заснавання. З 2008 года карпарацыя засвоіла выпуск інтэграваных апаратна-праграмных комплексаў, а з 2009 года ў выніку паглынання Sun Microsystems стала вытворцам сервернага абсталявання, да гэтага кампанія выпускала выключна праграмнае забеспячэнне.
Oracle | |
---|---|
Тып | публічная кампанія і бізнес |
Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа[1] |
Заснаванне | 16 чэрвеня 1977 |
Заснавальнікі | Larry Ellison[d], Bob Miner[d] і Ed Oates[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | information technology consulting[d] і распрацоўка праграмнага забеспячэння[d] |
Прадукцыя | праграмнае забеспячэнне[3], API management[d], relational database management system[d] і database management system[d] |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Sun Microsystems, Oracle Corporation UK[d], Oracle (Israel)[d], Oracle (Canada)[d], Oracle (India)[d], JD Edwards[d] і Oracle France[d] |
Сайт | oracle.com (англ.) |
Гісторыя
правіцьКампанія была заснавана ў 1977 годзе пад назвай Software Development Laboratories. Сучасную назву атрымала ў 1995. Лары Элісан — сузаснавальнік, генеральны дырэктар у перыяд з 1977 года па 2014 год, найбуйнейшы акцыянер (25 % станам на 2014 год). Падраздзяленні карпарацыі размешчаны больш чым у 145 краінах. Станам на 2019 год налічвала 136 тыс. супрацоўнікаў. Раней штаб-кватэра карпарацыі размяшчалася ў Каліфорніі, ЗША, аднак у снежні 2020 было абвешчана, што штаб-кватэра пераедзе ў Осцін, штат Тэхас.[9]
Зноскі
- ↑ https://www.nyse.com/quote/XNYS:ORCL Праверана 1 снежня 2014.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 7 чэрвеня 2020.
- ↑ National Software Reference Library
- ↑ а б в Oracle Annual Report 2021 SEC 10-K
- ↑ а б в Form 10-K — 2023.
- ↑ Forbes Oracle (ORCL) Stock Key Data
- ↑ The World's Biggest Public Companies, Software/Programming . Forbes. Праверана 14 студзеня 2020.
- ↑ The Global 2000 2023 (англ.). Forbes. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2024. Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Li, Roland (December 11, 2020). "Oracle to move headquarters from California to Austin, in latest loss for Silicon Valley". San Francisco Chronicle. Праверана February 13, 2023.