Orthriophis taeniurus — неядавітая змяя сямейства вужовыя.

Orthriophis taeniurus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orthriophis taeniurus Cope, 1861


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1081838

Біялагічнае апісанне правіць

Агульная даўжыня дасягае 195 см. Галава слаба адмежавана ад шыі. Хвост кароткі. Зверху светла-бэзавага колеру з двума тонкімі чорнымі падоўжнымі лініямі, якія злучаюцца адна з адной папярочнымі палосамі, аддзеленымі адзін ад аднаго аднолькавымі прамежкамі. Гэта спалучэнне ліній утварае характэрны малюнак у выглядзе лесвіцы, які знікае ў задняй частцы спіны. Па баках тулава праходзяць 2-3 шэрагі чорных плям, пераходзячых у поласы ў задняй часткі тулава. Хвост чорны, з чатырма бялёсымі або жаўтлявымі палосамі: адна пасярэдзіне зверху, іншая па сярэдняй лініі знізу і па адной паласе размешчана на бакавой паверхні. Жывот жоўтага колеру з цёмнымі плямамі.

Арэал правіць

Жыве ў паўднёва-ўсходняй Азіі, Кітаі, Карэі, Японіі, Прыморскім краі Расіі.

Спосаб жыцця правіць

 
Малады асобнік

Любіць горныя і нізінныя лясы, адкрытыя ўчасткі з травяністай расліннасцю, сядзібы, агароды паблізу чалавечага жылля. Актыўны ўдзень. Сілкуецца грызунамі памерам менш пацука, птушкамі.

Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае ў чэрвені-ліпені 10-13 яек.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Словник-довідник із зоології. — К., 2002.
  • Akeret, B. 2003. Terrarienbepflanzung. Reptilia (Münster) 8 (2): 22-29
  • Barone, S. 2003. Beauty snakes like to bathe in pools not soup. Reptilia (GB) (31): 34-38.