Parta.by

беларуская сацыяльная сетка

PARTA.BY — першая беларуская нацыянальная сацыяльная сетка, створаная ў 2008 годзе[1]. Праект быў прысвечаны пошуку былых аднакласнікаў і аднакурснікаў, якія калі-небудзь вучыліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У базе даных праекта знаходзілася больш за 2 500 населеных пунктаў і звыш 4 600 навучальных устаноў Беларусі.

Parta.by
Выява лагатыпа
URL parta.by
Камерцыйны не
Тып сайта сацыяльная сетка
Рэгістрацыя абавязкова
Мова(-ы) беларуская, руская
Наведвальнасць наведвальнасць па дадзеным openstat.ru (№1022228) — 1,4 тыс. наведвальнікаў/месяц
Размяшчэнне сервера Сцяг Беларусі Беларусь
Уладальнік ІП Сарокін Е. А. (УНП 190805942)
Пачатак працы 5 лютага 2008

Асаблівасці правіць

  • Шматмоўнасць
  • Магчымасць выбару карыстальнікам аднаго з некалькіх дызайнаў
  • Наяўнасць унікальных напрамкаў працы — «Пераменка» (гісторыі, навіны, жарты), «Зоркі» (зарэгістраваныя на сайце зоркі беларускай эстрады)
  • Найбольш поўны спіс навучальных устаноў Беларусі сярод сайтаў байнэта

Гісторыя правіць

Створана 5 лютага 2008 года. Стваральнікам і ўладальнікам з’яўляўся індывідуальны прадпрымальнік Сарокін Е. А.

Зноскі правіць

  1. "Найди своих школьных друзей вместе с PARTA.BY" [руская]. TUT.BY. 6 лютага 2008. Архівавана з арыгінала 16 кастрычніка 2019. Праверана 2019-10-16.

Спасылкі правіць