PlayStation Move — адчувальны да руху гульнявы кантролер, распрацаваны Sony Computer Entertainment. Працуе разам з камерай (PlayStation Eye для PlayStation 3, PlayStation Camera для PlayStation 4), які адсочвае рухі кантролера ў трохмернай прасторы па свячэнню шарыкі на канцы кантролера. Анансаваны 2 кастрычніка 2009, выйшаў 15 верасня 2010 года ў кантынентальнай Еўропе і большасці азіяцкіх рынкаў, 16 верасня ў Аўстралазіі, 17 верасня ў Паўночнай Амерыцы і Вялікабрытаніі, 21 кастрычніка ў Японіі.

Кантролер рухаў PlayStation Move
Вытворца Sony Computer Entertainment
Тып Гульнявы кантролер
Пакаленне Сёмае і восьмае
Продаж Еўрапейскі Саюз 15 верасня 2010
Аўстралія 16 верасня 2010
Злучаныя Штаты Амерыкі 17 верасня 2010
Вялікабрытанія 17 верасня 2010
Японія 21 кастрычніка 2010
Прададзена штук 15 мільёнаў (па стане на 11 лістапада 2012)[1]
Інтэрфейсы Bluetooth, USB
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі