Poiana  — род млекакормячых сямейства Viverridae. Род распаўсюджаны ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі. Родавая назва паходзіць ад Fernando Pó, старой назвы вострава Біёка, на якім быў злоўлены першы вядомы асобнік.

Poiana
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Poiana


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621835
NCBI  205653
EOL  18770
FW  136654

Марфалогія

правіць

Сярэдняя даўжыня галавы і цела 384 мм, сярэдняя даўжыня хваста 365 мм.

Агульны колер цела ад светла-карычнева-шэрага да іржава-жоўтага. Футра пакрыта плямамі і палосамі, колер якіх ад цёмна-карычневага да чорнага. некаторыя асобіны маюць чарговыя шырокія і вузкія чорныя палосы на хвасце, тады як іншыя асобіны маюць толькі шырокія палосы. Гэты род адрозніваецца ад роду Prionodon тым, што плямы маюць меншыя памеры і не праяўляюць тэндэнцыю аб'ядноўвацца ў групы або поласы, за выключэннем абласцей галавы і плячэй. Ён таксама адрозніваецца ад іх, і нагадвае Genetta, тым, што мае вузкія голыя лініі на падэшве кожнай з задніх лап.[1]

Паводзіны, жыццёвы цыкл

правіць

Гэта жывёлы лесу, вядуць начны лад жыцця. Будуюць круглае гняздо з зялёнай масы, у якой некалькі асобін спіць на працягу некалькіх дзён, а затым пераходзяць на новае месца і будуюць новае гняздо. Гнёзды, па меншай меры за два метры над зямлёй, хоць, як правіла, вышэй. Ежу складаюць арэхі колі, іншыя раслінныя матэрыялы, насякомыя і маладыя птушкі. Можа быць два вывадки ў год па дзве-тры асобіны ў памёце. У няволі Poiana richardsonii жыла 5 гадоў і 4 месяцы.[1]

Зноскі

  1. а б Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world — JHU Press, 2005, p. 191